Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

На дзяржаўным узроўні

12.09.2018

 

Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сумесна з Кангрэсам мясцовых і рэгіянальных улад Савета Еўропы 11-12 верасня праводзяць у Мінску круглы стол па актуальных пытаннях мясцовага самакіравання. У мерапрыемстве ўдзельнічаюць прадстаўнікі кангрэса з Францыі, Італіі, Нідэрландаў, Грэцыі, Румыніі. Узначальвае дэлегацыю старшыня Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад Савета Еўропы Гудрун Мослер-Цёрнстром.

Беларусі цікавы вопыт Савета Еўропы ў сферы мясцовага самакіравання. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад Савета Еўропы Гудрун Мослер-Цёрнстром.

"Мясцовае самакіраванне, кіраванне рэгіёнамі – гэта вельмі важная ў сучасным свеце тэма. І тое, што Савет Еўропы ўдзяляе гэтаму вялікую ўвагу, дарагога варта. І мы хацелі б бліжэй пазнаёміцца з вашым вопытам, таму цесна супрацоўнічаем з кангрэсам", – адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што круглы стол, які пройдзе ў Савеце Рэспублікі, прынясе пэўную карысць не толькі Беларусі, але і ў цэлым Еўропе, а таксама самому кангрэсу. Прэзідэнт Беларусі падзякаваў Гудрун Мослер-Цёрнстром за магчымасць правесці ў Мінску такое мерапрыемства. "Я хачу вас запэўніць, што мы зробім усё для таго, каб яно было паспяховым", – сказаў беларускі лідар.

Ён дадаў, што гатовы абмеркаваць любыя пытанні, якія ёсць у старшыні кангрэса. У сваю чаргу Гудрун Мослер-Цёрнстром адзначыла, што круглы стол –толькі пачатак супрацоўніцтва ў сферы мясцовага самакіравання. Яна падкрэсліла адкрытасць узаемадзеяння бакоў, а таксама тое, што абедзвюм структурам ёсць чаму павучыцца адна ў адной.

Кангрэс мясцовых і рэгіянальных улад Савета Еўропы – кансультацыйны орган, які прадстаўляе мясцовыя і рэгіянальныя ўлады еўрапейскіх дзяржаў. Ён складаецца з Палаты мясцовых улад і Палаты рэгіёнаў. Савет па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі мае статус запрошанага наглядальніка ў Кангрэсе мясцовых і рэгіянальных улад.

ПРАДСТАЎНІЦТВУ КАНГРЭСА МЯСЦОВЫХ І РЭГІЯНАЛЬНЫХ УЛАД САВЕТА ЕЎРОПЫ СПАДАБАЎСЯ РАКАЎ

У рамках праграмы круглага стала, пра які расказваецца ў суседняй публікацыі, адбыўся візіт удзельнікаў Кангрэса ў аграгарадок Ракаў. Дэлегацыю, якую суправаджалі старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Аляксандр Папкоў, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая і інш, сустрэлі прадстаўнікі раённай улады.

Сумесна дэлегаты наведалі касцёл Маці Божай Ружанцовай і св. Дамініка, завіталі ў Ракаўскую дзіцячую школу мастацтваў, пазнаёміліся з умовамі гандлю ў сельскай мясцовасці, а затым правялі сумеснае пасяджэнне з членамі сельскага выканаўчага камітэта. На ім прадстаўнікоў Кангрэса Савета Еўропы пазнаёмілі з Валожыншчынай, яе сацыяльна-эканамічнымі набыткамі, прыроднымі асаблівасцямі і турыстычнымі перспектывамі, адказалі на сустрэчныя пытанні. Задаволеныя ўбачаным, госці рушылі ў сталіцу рыхтавацца да круглага стала.

Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА і БелТА

Задайте вопрос