Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Да бяспекі праз гульню

19.09.2018

Навучанне дзяцей правілам пажарнай бяспекі – важная задача, якая стаіць перад дарослымі. Існуе маса спосабаў, як зрабіць гэта навучанне не толькі карысным, але і цікавым для дзяцей. У рамках акцыі «У цэнтры ўвагі дзеці!» у Валожынскім раёне праходзяць тэматычныя заняткі ў дзіцячых садках. У кожную дашкольную ўстанову прыязджаюць ратавальнікі з цікавымі гульнямі і не менш карыснымі мультфільмамі.

 Падчас мерапрыемстваў, хлапчукі і дзяўчынкі не проста гледачы, а непасрэдныя ўдзельнікі. Яны гуляюць і на пытанні адказваюць, і дапамагаюць знайсці правільны выхад з надзвычайнай сітуацыі.

Гаварыць з дзецьмі аб тым, што можна, а што нельга, вядома, трэба. Але простыя размовы не вельмі эфектыўныя. А вось заняткі ў форме гульні запомняцца дзецям надоўга.

Задайте вопрос