Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

5 КАСТРЫЧНІКА – 100 ГАДОЎ СЛУЖБЕ КРЫМІНАЛЬНАГА ВЫШУКУ

05.10.2018

 

Дзмітрый Аляксандравіч ВЯРОЎЧЫК,
начальнік Валожынскага РАУС, маёр міліцыі:


– Свой летапіс служба крымінальнага вышуку пачала 5 кастрычніка 1918 года. Па загадзе НКУС з ліку супрацоўнікаў народнай міліцыі было створана падраздзяленне па барацьбе з бандытызмам і злачыннасцю, куды ўвайшлі самыя адукаваныя, кемлівыя і правераныя людзі. Гаворачы сучаснай мовай – эліта. За стогадовую гісторыю служба даказала сваю выключнасць на справе. На яе рахунку тысячы раскрытых злачынстваў, ліквідаваных бандыцкіх фарміраванняў, прадухіленняў тэрарыстычных актаў.

Крымінальны вышук з’яўляецца тым падраздзяленнем, з якога бралі пачатак іншыя службы: групы па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю, супрацьдзеянню незаконнаму абароту наркотыкаў і гандлю людзьмі.

Што значыць быць оперупаўнаважаным крымінальнага вышуку, ведаю з уласнага вопыту. Патрабуецца фізічная вынослівасць, інтуіцыя і ўменне аналізаваць сітуацыю, валоданне спецыяльнымі навыкамі і смеласць ісці на рызыку. Супрацоўнікам крымінальнага вышуку даводзіцца бываць пад кулямі, урукапашную браць узброеных нажамі зладзеяў, супакойваць раз’юшаны натоўп, гнаць аўтамабіль на максімальнай хуткасці, даганяючы злачынцу. Гэта вельмі мужная і таму больш мужчынская прафесія. Але побач з цяжкасцямі ёсць і значная доля рамантыкі, як у змагароў са злом у імя дабра. Таму сямейныя дынастыі сярод супрацоўнікаў крымінальнага вышуку сустракаюцца даволі часта. Так адбыўся і мой прыход у прафесію.

Што датычыцца аддзялення крымінальнага вышуку Валожынскага РАУС, то яно перажывае перыяд абнаўлення: вопытныя людзі пайшлі на заслужаны адпачынак, ім на змену прыйшлі маладыя. Разам з грамадствам мяняецца і нясенне міліцэйскай службы. Нам патрабуюцца сучасныя кваліфікаваныя кадры, якія возьмуць лепшыя традыцыі сваіх папярэднікаў, каб прымнажаць іх у адпаведнасці з патрабаваннямі часу.

Зычу ўсім калегам здароўя, вытрымкі і прафесіянальнага росту. З павагай стаўцеся да службовых абавязкаў, самааддана служыце выбранай справе, кіруючыся прынцыпамі гуманізму і справядлівасці.

Задайте вопрос