Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

АДСВЯТКАВАЛІ ДЗЕНЬ ПРЫЗЫЎНІКА

01.11.2018

  У мінулую пятніцу ў раённым Цэнтры культуры прайшло традыцыйнае мерапрыемства, прысвечанае чарговаму восеньскаму прызыву, – Дзень прызыўніка.

     У лістападзе на тэрміновую ваенную службу адправяцца каля 50 жыхароў Валожынскага раёна. Большасць з іх будуць служыць у межах Мінскай вобласці. Прызыўнікі былі адабраны ва ўсе роды войскаў.

      Начальнік адасобленай групы ваеннага камісарыята Маладзечанскага і Валожынскага раёнаў Юрый Вітальевіч Нахай звярнуўся да будучых салдатаў з прывітальным словам. Ён падкрэсліў, што наперадзе ў хлопцаў нялёгкі шлях, і пажадаў прайсці яго годна. Прадстаўнік грамадскай арганізацыі “Беларускі саюз афіцэраў” маёр запасу Аляксандр Юр’евіч Камароў падзяліўся з прысутнымі сваімі парадамі, пажадаў адслужыць і вярнуцца ў грамадскае жыццё з новымі ведамі і навыкамі. Намеснік начальніка Валожынскага РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Сяргей Аляксандравіч Гелда падкрэсліў, што ў маладых людзей пачынаецца новы важны этап у жыцці, неабходны для кожнага мужчыны. Ва ўсіх прамовах гучалі віншаванні і добрыя словы. Перад будучымі вайскоўцамі выступіў і падзяліўся ўласным вопытам ваеннаслужачы часці 30695 г. Валожына Мікалай Шаўцоў.

     Артысты РЦК падрыхтавалі для прызыўнікоў святочную праграму з папулярнымі песнямі. У канцэрце паўдзельнічалі і прадстаўнікі вайсковай часці. У конкурсным блоку навабранцы пазмагаліся з вопытнымі салдатамі ў разборцы і зборцы аўтамата на хуткасць, у падняцці гіры і добра паказалі сябе ў выпрабаваннях.

Задайте вопрос