Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

З Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!

06.11.2018

Паважаныя жыхары Валожыншчыны!

Шчыра віншуем вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!

    Ужо больш за стагоддзе аддзяляе нас ад гэтай знамянальнай даты, але і сёння яна не губляе свайго значэння.

    Гэта падзея стала пачаткам карэнных пераўтварэнняў у краіне, аказала значны ўплыў на ход сусветнай гісторыі і вызначыла лёс многіх народаў.

    Мы аддаём даніну павагі ўсім пакаленням савецкіх людзей, якія заклалі фундамент нашай эканомікі, адстаялі гонар і незалежнасць краіны ў гады ваенных ліхалеццяў, праславілі нашу дзяржаву дасягненнямі ў навуцы, культуры, спорце.

    Мы ганарымся працоўнымі подзвігамі, воінскім гераізмам, навуковымі адкрыццямі савецкага часу, імкнёмся захаваць і прымножыць усё лепшае, што дасталося нам ад продкаў, якія вызначылі сваімі прыярытэтамі такія каштоўнасці, як праца, справядлівасць, роўнасць.

    Жадаем вам, паважаныя землякі, моцнага здароўя, шчасця, поспехаў ва ўсіх справах, дасягненняў на карысць роднай Валожыншчыны і ў імя нашай любімай Радзімы!

І. С. МАРКЕВІЧ,

дэпутат Палаты прадстаўнікоўНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусьшостага склікання,

М. В. РАДАМАН,

член Савета РэспублікіНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусьшостага склікання

 

 

Задайте вопрос