Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Поздравление председателя

06.11.2018

Шаноўныя валожынцы і госці нашай зямлі!

Прыміце самыя сардэчныя віншаванні з нагоды дзяржаўнага свята –

Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі.

     7 лістапада 1917 года – знамянальная дата ў летапісе многіх народаў. Кастрычніцкая рэвалюцыя адкрыла новую эпоху ў развіцці чалавецтва, зацвердзіла такія асноўныя прынцыпы, як права нацый на самавызначэнне, павагу да людзей працы, сацыяльную справядлівасць. Яна стварыла ўмовы для нацыянальнага адраджэння многіх народаў, утварэння Савецкага Саюза, забяспечыла Вялікую Перамогу ў вайне. Гэты дзень стаў сімвалам пераўтварэння жыцця, памяці пра энтузіязм першых савецкіх будоўляў, пакланення перад мужнасцю тых, хто абараняў Радзіму, хто верыў у светлую будучыню і ішоў на подзвіг у імя ідэі. Для нашай краіны падзеі той пары адкрылі шлях да нацыянальнага самавызначэння і ўласнай дзяржаўнасці.

    З імем Кастрычніцкай рэвалюцыі мы звязваем шматлікія перамогі, здзяйсненні і працоўныя дасягненні нашага народа, якія і дагэтуль працягваюць заставацца прадметам асаблівага гонару.

    Сёння Рэспубліка Беларусь упэўнена ідзе ўласным шляхам развіцця. Стваральная праца, імкненне да сацыяльнай справядлівасці, павага да гісторыі і традыцый – галоўныя фактары кансалідацыі беларускага грамадства.

     У гэты святочны дзень жадаю вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, аптымізму, спакою і міру, новых здзяйсненняў і перспектыўных ідэй.

З павагай,

старшыня раённага выканаўчага камітэта

Мікалай Анатольевіч АСТРЭЙКА

 

Задайте вопрос