Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

ПРА ПЕЧЫ, ПРАВОДКУ І НЕ ТОЛЬКІ…

13.11.2018

 

    У рамках выканання заканадаўства аб пажарнай бяспецы на тэрыторыі раёна рэйдавыя групы ў складзе супрацоўнікаў райаддзела па надзвычайных сітуацыях, ТЦСАН, упраўлення па адукацыі, спорце і турызме, «Энерганагляду» праверылі 602 домаўладанні. Вынік не парадаваў...

    Далёка не ўсе грамадзяне, бачна, разумеюць рэальную ступень небяспекі ад дзіравай печкі альбо старой патрэсканай электраправодкі. Да такіх – асаблівая ўвага рэйдавых груп. Бо менавіта гэтыя людзі могуць не толькі самі загінуць у пажары па ўласнай віне, але і суседзяў за сабой «пацягнуць». Спачатку выратавальнікі выдаюць прадпісанне на самастойнае выпраўленне знойдзеных парушэнняў. Большасць наведаных згаджаецца патраціць лішнюю капейку, але зберагчы тым самым жыццё. Але ёсць і такія, каму неабходна дапамога. Напрыклад, састарэлыя адзінокія людзі, інваліды. Тады ім на дапамогу прыходзіць бюджэт. За кошт дзяржаўнага фінансавання былі адрамантаваны 12 печак, у 8-і хатах – заменена праводка, устаноўлены 4 аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі. А яшчэ супрацоўнікі РАНС накіравалі 37 пісьмаў дзецям, каб тыя дапамаглі састарэлым бацькам прывесці ў парадак іх гаспадарку.

    Аднак ёсць і такія, каму законнае патрабаванне не ўказ. Да гэтых людзей маюць права прымяняць адміністрацыйнае ўздзеянне. Штрафам ужо пакарана жыхарка Бурбаўшчыны. А ў спісе падкантрольных – яшчэ 14 чалавек...

Задайте вопрос