Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

ДЗЕНЬ БЯСПЕКІ НА ЛЁДЗЕ

07.12.2018

 

     Як толькі пачынаецца зіма, большасць дзяцей, ды і некаторыя дарослыя з нецярпеннем чакаюць, калі на вадаёмах замерзне лёд. Гэта, вядома, добрая магчымасць пакоўзацца на каньках, заняцца рыбалкай, але не варта забываць пра бяспеку на лёдзе.

    У ДУА “Сакаўшчынскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа імя В. А. Каваленкі” вялікая ўвага надаецца асновам бяспекі жыццядзейнасці і бяспечных паводзін вучняў. На працягу многіх гадоў тут працуе першасная арганізацыя ТВВОД, у склад якой уваходзяць члены педагагічнага і вучнёўскага калектываў.

    28 лістапада ва ўстанове адукацыі прайшоў агульнашкольны Дзень бяспекі на лёдзе. У рамках яго адбылася сустрэча са старшынёй раённай арганізацыі Таварыства выратавання на водах Іванам Мікалаевічам Сухадольцам. Для вучняў 6-11 класаў на базе паста ТВВОД аг. Сакаўшчына Іван Мікалаевіч правёў практычны занятак па навучанні прыёмам выратавання і навыкам аказання першай дапамогі асобам, што трапілі ў цяжкае становішча на вадзе і лёдзе. А для малодшых школьнікаў у цікавай і даступнай форме было расказана пра правілы бяспечных паводзін блізка ля вадаёмаў і на лёдзе. Дзеці не засталіся абыякавымі да пачутага і задавалі пытанні. Класныя кіраўнікі прадэманстравалі вучням відэафільм “Тонкі лёд”. Таксама ў рамках Дня бяспекі была арганізавана выстава ў школьнай бібліятэцы і размешчана інфармацыя на сайце навучальнай установы.

    Усе дзеці пераканаліся, што наша бяспека залежыць толькі ад нас саміх.

Задайте вопрос