У выніку ў дзень акцыі ў салон прыйшлі восем юных кліентаў – дзве дзяўчынкі і шэсць хлопчыкаў у суправаджэнні мам. Майстры пастараліся для кожнага з наведвальнікаў стварыць найбольш спрыяльныя ўмовы і задаволіць попыт. Тым, хто самастойна не мог вызначыцца з будучай прычоскай, прапаноўваліся розныя варыянты стрыжак і ўкладак. У выніку задавальненне ад наведвання ўстановы і работы цырульнікаў атрымаў кожны. Як адзначыла Кацярына Мікалаеўна, такія акцыі не толькі падтрымліваюць сем’і, дзе выхоўваюцца дзеці з абмежаванымі магчымасцямі, яны спрыяюць умацаванню даверу кліентаў да тых, хто прапаноўвае паслугі. Індывідуальны прадпрымальнік заклікала калег смялей далучацца да спраў міласэрнасці. Жанчына ўпэўнена: спонсараў, якія выдаткоўваюць сродкі на дабрачыннасць, абавязкова чакае ўдача ў вядзенні бізнесу.



