Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

У Валожынскім краязнаўчым музеі праходзіць выстава лялек «Другое жыццё, альбо Дочкі-маці»

19.03.2019

Асноўная тэматыка экспазіцыі – савецкі час.

Блокі выставы прысвечаны важным і вядомым момантам тых гадоў: 1 верасня, дваровым гульням, вайне, субкультурам 60-х, прафесіям, народам былога СССР і іх традыцыям, казкам і мультфільмам. Аўтар экспазіцыі – маладзечанка Святлана Кузьмічова.

Майстар сапраўды дала цацкам новае жыццё. Большасць экспанатаў выставы прыйшлі да нас з савецкага часу, а самая старэйшая лялька зроблена ў 50-х гадах на вядомай фарбыцы “Сонненберг” у ГДР. Невядома, колькі дзяцей паспелі пагуляць з імі, але можна выказаць здагадку, што не адно пакаленне. І зараз яны сталі часткай гісторыі.

Праца над стварэннем калекцыі для будучай выставы ішла год: за гэты час аўтар змайстравала ўборы для 54 прыгажунь, астатнія 16 засталіся ў завадскіх строях. Экспанаты збіраліся таксама доўга. Нешта было знойдзена дома ў бацькоў і ў знаёмых, а нешта нават набывалася на аўкцыёнах.

Выставу можна наведаць да 30 сакавіка ўключна.