Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Спазнаём гісторыю і культуру сяброў

08.04.2014

23 вучням і 18 педагогам раёна пашчасціла пабываць у навучальна-адукацыйнай паездцы “Спазнаём гісторыю і культуру сяброў: Эстонія, Латвія, Літва”. Арганізатарам паездкi стау аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Была наведана мясцовая адміністрацыя, гімназія, сельская сярэдняя школа, дзіцячы сад, даведаліся шмат новага пра адукацыю, традыцыі Эстонii і, у прыватнасці, горада Йыгева. Наступным пунктам падарожжа стаў горад Тарту. Тут былi наведаны навукова-забаўляльны цэнтр “AХХAA”. У цэнтры можна было не толькі паглядзець, але і дакрануцца да ўсяго рукой, і нават паўдзельнічаць у правядзенні фізічных, хімічных, біялагічных вопытаў. На другі дзень гасцінна сустрэла сталіца Латвіі – Рыга. Цікавае вандраванне працягнулася яшчэ ў адной прыбалтыйскай краіне – Літве. Колькі таямніц хавае дагэтуль Тракайскі замак – адзіны астраўны замак ва Усходняй Еўропе. У рамках адукацыйнай праграмы “Віціна – карабель мінулага” пазнаёміліся з суднабудаваннем XVII-XIX стагоддзяў. Паездка дазволіла даведацца шмат новага пра іншыя гарады і краіны.