Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Квітней, мая маленькая радзіма!

26.04.2019

“Дрэва саджаю – і гэтым ганаруся! Будзе зялёнай мая Беларусь!” – пад такім дэвізам пачаўся “Тыдзень лесу-2019”. Члены школьнага лясніцтва Вішнеўскага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа з нецярпеннем чакалі правядзення акцыі і адразу ж з ахвотай сталі першымі яе ўдзельнікамі на тэрыторыі Вішнеўскага лясніцтва.

Дзяўчынкі і хлопчыкі пад кіраўніцтвам ляснічага А. П. Стрэчкі і яго памочнікаў С. Ю. Аўтахава і В. В. Гаспарэвіча ўключыліся ў такую патрэбную для Радзімы справу. Кожны з удзельнікаў разумее: лес – гэта здароўе і адпачынак людзей, скарбонка сыравіны, а таксама важнейшы фактар у экалагічнай раўнавазе біясферы, крыніца кіслароду на Зямлі. Перад пасадкай саджанцаў у глебу вучні азнаёміліся з правіламі, бо ўсе хацелі, каб дрэўцы прыжыліся і прыносілі карысць нашай маленькай радзіме. Сіламі школьнага лясніцтва пасаджана 5,2 га саджанцаў сасны.

Вучань 9 класа ўстановы адукацыі Аляксандр Бурко марыць звязаць свой лёс з лясной га спадаркай. Падчас акцыі ён не толькі старанна працаваў, але і цікавіўся тонкасцямі прафесіі лесавода. У наступным навучальным годзе ён разлічвае атрымаць падтрымку членаў школьнага лясніцтва і стаць яго ляснічым.