Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Райаграпрамтэхніка задавала тон

01.05.2019

Былі часы, калі ААТ “Валожынская райаграпрамтэхніка” з’яўлялася самым жаданым месцам працы. Тут людзі зараблялі нядрэнныя грошы, мелі пэўныя сацыяльныя гарантыі. Немалую ролю ў гэтым адыгрывала прафсаюзная арганізацыя прадпрыемства, якой 15 гадоў кіравала старшыня Ірына Іванаўна ЛУЖЫНСКАЯ. Сёння яна з настальгіяй успамінае, як у прыёмнай Уладзіміра Іванавіча Глябовіча штодня стаяла чарга з пяцідзесяці чалавек з просьбай: вазьміце на работу!

Кіраўніцтва райаграпрамтэхнікі шмат увагі надавала падрыхтоўцы маладых кадраў. Таму многіх цяперашніх спецыялістаў вывучылі за свой кошт, давалі накіраванні ў самыя прэстыжныя ВНУ. Не дапускалася валакіты з вырашэннем кватэрных пытанняў. Будавалі і шматпавярхоўкі, і інтэрнаты, і індывідуальныя дамы гаспадарчым спосабам. А ўжо пра шырокае прымяненне матэрыяльнага стымулявання і гаварыць няма чаго! Работнікі адпачывалі ў санаторыях, дзеці – у лагерах, у тым ліку і за мяжой.

Паспяховасць вытворчых працэсаў падтрымлівалася актыўнымі відамі адпачынку. Мастацкай самадзейнасцю, спортам, культмасавай работай былі ахоплены ўсе члены прафсаюза.

Задайте вопрос