Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Наказ гучаў – жыццёвыя ўрокі не забыць

04.06.2019

Святочная атмасфера падчас урачыстай лінейкі панавала ў сярэдняй школе № 2 г. Валожына.

Павіншаваць школьнікаў і іх педагогаў ва ўстанову адукацыі завіталі намеснік старшыні райвыканкама І. У. Шакун, начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях А. І. Сівы, метадыст упраўленя па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Г. В. Лушнова. Шаноўныя госці ўручылі заслужаныя ўзнагароды рабятам, што паказалі высокія вынікі ў вучэбнай і іншых сферах дейнасці, а таксама педагогам, пад кіраўніцтвам якіх хлопчыкі і дзяўчынкі дасягнулі поспеху. Кранальна-шчымліва гучалі на лінейцы развітальныя словы выпускнікоў і адрасаванае ім выступленне першакласнікаў. А як асабліва празвінеў сёлета для гэтых рабят апошні званок! Развітальны вальс у выкананні адзінаццацікласнікаў стаў апагеем мерапрыемства.

Галерея изображений

Задайте вопрос