Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Ёй давяраюць самае каштоўнае

19.07.2019

Наталля Валер’еўна АЖАРЭЛЬЕВА амаль чатыры гады працуе ў педыятрычным аддзяленні Валожынскай ЦРБ.

У 2016-м яна прыйшла сюды ўрачом-інтэрнам пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Недзе праз год малады ўрач-педыятр стала загадчыкам аддзялення. Акрамя лячэбнай дзейнасці, Наталля Валер’еўна яшчэ дае кансультацыі для маленькіх пацыентаў іншых аддзяленняў, адказвае за падначалены ёй сярэдні і малодшы медыцынскі персанал. Праца патрабуе высокай самааддачы, сучасных кваліфікаваных ведаў і лепшых чалавечых якасцей. Н. В. Ажарэльева разумее: людзі давяраюць ёй самае каштоўнае, што ў іх ёсць — здароўе, а часам і жыццё сваіх крывінак. У педыятрычным аддзяленні заўсёды шмат пацыентаў, большасць – з бронха-лёгачнымі захворваннямі. Спецыяліст стараецца знайсці падыход да кожнага малога. Камунікабельнага і ўважлівага доктара любяць дзеці і паважаюць бацькі.

Задайте вопрос