Падведзены вынікі каляднай дабрачыннай акцыі “Ёлка жаданняў”, што праводзіла раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа на чале са старшынёй Антанінай Трацэўскай.
Мерапрыемства арганізавалі для папулярызацыі і згуртавання валанцёрскага руху, прыцягнення ўвагі грамадскасці да дзяцей, якія жывуць у нястачы. У ім былі задзейнічаны 6 валанцёраў.
Індывідуальныя прадпрымальнікі горада і тыя, што гандлююць на гарадскім рынку, ахвяравалі дзеля добрай справы 110 рублёў грашамі, 7 пар абутку, 12 цацак, 2 рукзакі, 68 адзінак адзення, 14 – канцылярскіх тавараў, 13 – сродкаў гігіены.
Выхаванцам сацыяльнага прытулку і раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі валанцёры перадалі 12 навагодніх падарункаў на суму 60 рублёў 50 капеек, цацкі, 2 пары абутку, 26 адзінак адзення, 12 – гульняў, 14 – канцылярскіх прылад. Таксама дапамогу атрымалі дзеці-сіроты з Валожынскага прафесіянальнага сельскагаспадарчага ліцэя. Усяго падарункі былі ўручаны 24-м людзям.
Падчас сумеснай з раённай арганізацыяй ветэранаў акцыі “З Новым годам, ветэран!” раённай арганізацыяй БТЧК былі сфарміраваны навагоднія падарункі для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны на суму больш за 49 рублёў.
Ад насельніцтва горада ў рамках дабрачыннай кампаніі было сабрана 28 пар абутку, 883 адзінкі адзення, 12 – пасцельнай бялізны. Дапамогу атрымалі 38 чалавек. Ім былі выдадзены 37 пар абутку, 1189 адзінак адзення, 16 – пасцельнай бялізны



