Паважаныя аграрыі Валожыншчыны!
Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з прафесійным святам – Днём працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу.
Асабліваяўвага да сялянскайпрацы — даўняя добрая традыцыя. Менавітатаму сельская гаспадарказнаходзіцца ў зоне асаблівайувагікіраўніцтварэспублікі і раёна. Валожыншчына здаўна славілася рупліўцамі, жыцці якіх неразрыўна звязаны з сельскай гаспадаркай. Хлебаробы і жывёлаводы нашага краю з года ў год шчыруюць у гаспадарках раёна дзеля таго, каб забяспечыць харчовую бяспеку краіны.
Паважаныя працаўнікі сельскай гаспадаркі! Прыміце шчырую ўдзячнасць за якасную працу на роднай зямлі, за правільнае разуменне задач, якія ставіць сёння перад намі дзяржава, за пастаянную гатоўнасць вырашаць іх з поўнай аддачай сіл.
Напярэдадні святочнага дня мы накіроўваем словы віншавання ўсім, хто шчыруе ў полі, на жывёлагадоўчых фермах, у цахах прадпрыемстваў сёння. А таксама выказваем падзяку заслужаным людзям – ветэранам працы, якія па праву з′яўляюцца прыкладам вернасці сваёй справе, адданасці Радзіме і свайму народу.
Дарагія працаўнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу! Жадаем вам здароўя, творчага ўздыму, натхнення ў ажыццяўленні сваіх мар і задум, а таксама паспяховай працы на карысць сябе, сваёй сям’і, грамадства.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.



