Паважаныя жыхары Валожыншчыны!
Апошнія гадзіны адлічвае адыходзячы год. Яшчэ адну старонку пераліствае гісторыя. Кожны яе радок – гэта часцінка нашага жыцця, гэта добрыя справы на карысць роднай Беларусі. Жыхары Валожынскага раёна дастойна жылі і працавалі ў адыходзячым годзе. Мы ганарымся сваімі дасягненнямі ў сацыяльна-эканамічным і культурным развіцці раёна і шчыра дзякуем усім, хто ўнёс свой уклад ў агульную справу дзеля развіцця нашай малой Радзімы. Сёння мы падводзім вынікі, успамінаем найбольш важныя падзеі мінулага года, плануем сваё жыццё ў годзе новым.
Дарагія сябры! Напярэдадні Новага года кожны з нас хацеў бы зазірнуць ў будучае, каб давецца, якім будзе наступны год. Хочацца верыць, што будзе ён для нас светлым, мірным, багатым на добрыя справы.
Ад усяго сэрца жадаем вам, паважаныя Валожынцы, каб у вашым доме панавалі мір і згода, спагада і любоў, а ў любое надвор’е вас сагравала святло вашых сэрцаў і сонечныя ўсмешкі блізкіх! Каб Новы год прынёс вам радасць і натхненне, задавальненне ад працы на сваю і грамадскую карысць, а нашай любай Беларусі — дабрабыту і росквіту!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў



