Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Віншаванне з 75-годдзем Валожынскага раёна

19.01.2015

 

Паважаныя жыхары Валожыншчыны!

Шчыра і сардэчна  віншуем вас з нагоды  75-годдзя Валожынскага раёна.

З даўніх часоў багата  падзеямі гісторыя нашай малой Радзімы. Аб гэтым сведчаць традыцыі і паданні, памятнікі гісторыі і культуры. На нашай зямлі жывуць  гасцінныя, працавітыя і таленавітыя людзі. З Валожыншчынай звязаны імёны  знакамітых дзяржаўных дзеячаў і пісьменнікаў, мастакоў і паэтаў, якія складаюць гонар і славу Беларусі! Сярод жыхароў раёна ёсць  працаўнікі, якія заслужылі званні Герояў Сацыялістычнай Працы, вышэйшыя дзяржаўныя ўзнагароды, шанаванне і павагу землякоў.

15 студзеня 1940 года падпісаны Указ Вярхоўнага Савета БССР, згодна якому  быў утвораны Валожынскі раён. За ўсе дзесяцігоддзі, якія мінулі з тае пары, наша зямля перажыла і цяжкія  гады ваеннага ліхалецця, і даволі працяглы перыяд аднаўлення і стабілізацыі народнай гаспадаркі, і інтэнсіўны ўздым эканамічнага і культурнага развіцця. Сягоння наш раён –  гэта  сучасны рэгіён Рэспублікі Беларусь, а жыхары  яго – цудоўны і шчырыя людзі, здольныя вырашаць любыя задачы, пастаўленыя дзяржавай.

Паважаныя  ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы, кіраўнікі раёна мінулых гадоў! Нізкі паклон вам за вашы поспехі, за ўменне асабістым прыкладам  натхніць моладзь на добрыя справы!

Сучаснае пакаленне валожынцаў  зберагае традыціі тых, хто ўпісаў у гісторыю раёна  свае працоўныя і творчыя дасягненні. Жадаем усім тым, хто сёння шчыруе на карысць роднай Валожыншчыне моцнага здароўя, поспехаў ў дасягненні сваіх мэт!

Міру, радасці і дабрабыту вам, дарагія валожынцы!

Раённы выканаўчы    камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў

 

Задайте вопрос