Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Валожыншчына любая мая

19.01.2015

75-годдзю ўтварэння Валожынскага раёна прысвяцілі сваё першае ў новым годзе мерапрыемства ўдзельнікі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь”  Валожынскага  РЦК. У гасцёўню “Руні” былі запрошаны людзі, якія ўсё сваё свядомае жыццё шчыравалі на карысць любай Валожыншчыны. Напачатку мерапрыемства рунеўцаў і іх гасцей вітаў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валожынскага райвыканкама Вікенцій Мікалаевіч Адамовіч.  Шчырыя, сардэчныя словы падзякі адрасаваў ён валожынскім творцам, як членам Саюза пісьменнікаў Беларусі ( а іх у нас 4), так і ўсім рунеўцам, чыё літаратурнае слова асвятляе душы, вучыць юных валожынцаў любіць свой родны кут, сваю Радзіму,  ведаць і шанаваць садчыну.

Успамінамі аб самых цікавых, адметных момантах і падзеях за час працы  ў рэдакцыі раённай газеты “Працоўная слава” і ў райкаме партыі падзялілася былы рэдактар раёнкі С.І.Кавяза. Было што ўспомніць-расказаць С.С.Маляўскаму, які нарадзіся тут, на Валожыншчыне і аддаў роднаму раёну ўсю сваю любоў і вернасць. Годна і сумленна служыў яму, працуючы на самых высокіх у раёне пасадах (старшыня райвыканкама, кіраўнік заканадаўчай улады.  Дарылі сябрам па пяру і гасцям свае вершаваныя творы і іншыя  ўдзельнікі аб’яднання. А Станіслаў Пупко  выканаў дзве ўласныя песні, прысвечаныя любай Валожыншчыне, адна з якіх прагучала ўпершыню.

Так па-сяброўску, па-роднаму цёпла і сардэчна,  за кубачкам гарбаты і салодкімі пачастункамі, ішла гутарка аб роднай зямлі,  спадчынных каранях,  набытках і слаўных працаўніках раёна-юбіляра, аб творчых планах і задумах аб’яднання і яго ўдзельнікаў. А двое з іх, Марыя Шакун і Людміла Садоўская,  якія нарадзіліся ў адметныя, асвечаныя Каляднай зоркай дні студзеня, разам са шчырымі віншавальнымі словамі сяброў атрымалі  памятныя сувеніры-падарункі.

                                                                 Валянціна Гіруць-Русакевіч,

                                                                 кіраўнік народнага літаратурна-

                                                                 мастацкага аб’яднання “Рунь” .

Задайте вопрос