Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Віншаванне з Днём выратавальніка

19.01.2015

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны

 аддзела па надзвычайных сітуацыях!

 

Сардэчнавіншуем вас з прафесійнымсвятам — Днём выратавальніка!

Ваша служба з’яўляецца адной з важнейшых. Кругласутачна вы знаходзіцеся на варце бяспекі жыхароў Валожыншчыны, вытворчых і сацыяльных аб’ектаў раёна, а ў экстрэмальных сітуацыях самааддана змагаецеся са стыхіяй. Вельмі часта аказваецеся ў зоне рызыкі, сутыкаецеся з людскімі трагедыямі і пры гэтым захоўваеце ў сабе здольнасць суперажываць. Для ўсіх вас смеласць, доблесць, адвага не проста словы, а якасці, без якіх выратавальніку не абысціся, нават сення, з  улікам сучасных тэхнічных сродкаў. Сваёй працай і адказнасцю вы заслужылі аўтарытэт і шчыраю павагу жыхароў раёна.

Прыміце самыя цеплыя словы ўдзячнасці за самаадданую працу, чалавечнасць і гатоўнасць у любы момант прыйсці на дапамогу. Упэўнены, што і надалей вы будзеце годна несці службу, захоўваючы вернасць доўгу і прымнажаючы лепшыя традыцыі.

Жадаем моцнага здароўя, шчасця, мужнасці і міласэрнасці, дабрабыту вам і вашым сем’ям. Няхай жыццёвыя абставіны як мага радзей выпрабоўваюць вас на трываласць.

Раённывыканаўчыкамiтэт

РаённыСаветДэпутатаў

 

Задайте вопрос