Валожыншчына: учора, сёння, заўтра” – круглы стол пад такой назвай прайшоў у Валожынскай раённай бібліятэцы 20 студзеня 2015 года. Мерапрыемства было прысвечана 75-годдзю ўтварэння Валожынскага раёна.
На мерапрыемства былізапрошаны людзі, якім неабыякавы лёс раёна, якія шмат гадоў працавалі на вельмі адказных пасадах: Анатоль Кулак – былы намеснік старшыні райвыканкама, Леў Бяляўскі – былы загадчык аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама, Уладзімір Клешэвіч – былы кіраўнік спраў райвыканкама. Яны падзяліліся з прысутнымі сваімі ўспамінамі пра этапы развіцця Валожынскага раёна, прывялі вельмі многа цікавых фактаў.
Пачалося мерапрыемства з гімна валожынскай зямлі, словы якога напісаў жыхар Валожына, былы старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Маляўскі.
Вядучыя мерапрыемства, бібліятэкар аддзела абслугоўвання чытачоў і інфармацыі ЦРБ Марына Тур і загадчыца аддзела Алена Сугака, гаварылі абтым, што валожынцам ёсць чым ганарыцца: самабытнымі традыцыямі, культурай, гістарычнымі і архітэктурнымі помнікамі, сваёй гісторыяй і сваімі людзьмі.
Першайпрадаставілі слова дырэктарураённагакраязнаўчага музея НаталліЛоўчай, якая прадэманстравала для прысутныхмультымедыйнуюпрэзентацыю “Зямлябацькоў – жыццякрыніца”.
Актыўныўдзел у размовепрыняліветэранВялікайАйчыннайвайны, былыкарэспандэнтраённай газеты “Працоўная слава” СамуілШтэйнер і Ірына Каваленка, якая шмат гадоўз’яўляеццапершымсакратаром раённайпартыйнайарганізацыі КПБ і ніколі не заставалася ў баку ад важныхпадзей, якіяадбываліся ў раёне.
Прысутнічалі на сустрэчы і майстрымастацкага слова, тыя, хтоўпісаў у гісторыюраёна свае творчыядасягненні, – члены СаюзапісьменнікаўБеларусіВалянцінаГіруць-Русакевіч і Марыя Шакун. Яны прачыталі для прысутныхнекаторыясасваіхвершаў, прысвечаныхроднайстаронцы. Віншаванні з нагодыюбілеюраёнаперадаў член СаюзапісьменнікаўМіхасьКурыла.
Аб тым, чымжыве наш раёнсёння, якія ў ягоперспектывырасказалістаршыняраённагаСаветадэпутатаўСяргей Глінскі і начальнікаддзелаідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзіВаложынскагарайвыканкамаВікенційАдамовіч.
Напрыканцымерапрыемства для ўсіхпрысутныхпрагучала песня ў выкананнісаліста РЦК АляксандраШаўчэнкі.



