Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Соб. инф.

Соб. инф.

Адбылося  свята вёскі  Печаўшчына  “Вёсачка мая, любы дарагі бацькоўскі кут”. У гэты прыгожы жнівеньскі дзень у вёсцы сабралася шмат людзей -  карэнныя жыхары, дачнікі і  госці. Свята прахлдзіла на падвор’і сям’і Ганны Анатольеўны Жвірко, дзе была арганізавана  сцэнічная пляцоўка. На свяце віншавалі і  ўзгадвалі амаль кожную сям’ю вёскі, віншавалі  імяніннікаў Ганну Анатольеўну Жвірко і Ніну Чаславаўну Гардынец,  клапатлівых матуль, шчырых працаўнікоў.    У святочнай праграме гучала толькі вясёлая музыка. Людзі спявалі , танцавалі  усміхаліся адзін аднаму.Кожны імкнуўся далучыць свой добры настрой да агульнай радасці, якую падарылі вяскоўцам работнікі Багданаўскага  і  Падбярэзска сельскіх цэнтраў культуры.

Сегодня Воложинский краеведческий музей является  не только культурным, но и образовательным  пространством.  Сотрудники учреждения   считают, что  историко-краеведческое  воспитание закладывает основы нравственности, гражданственности и патриотизма.

В настоящее время в учреждении проводится работа по реализации гражданско-патриотического проекта «От рядового до генерала», посвящённого нашему знаменитому земляку М.Ф. Букштыновичу.  В рамках проекта сотрудники  музея подготовили к печати буклет «Боевой путь М.Ф. Букштыновича – воложинского генерала», который  содержит краткие биографические сведения военачальника, фотографии разных лет.

19.08.2021г. удзельнікамі самадзейнасці Суднікаўскага сельскага клуба  было  праведзена свята вескі Макасічы “Дзе радзіўся, там і прыгадзіўся”.  На свяце прысутнічала старшыня Івянецкага сельвыканкама Яновіч Іна Раманаўна, якая  павіншавала юбіляраў  і ўручыла ім  падарункі.  Адзначылі таксама самага старэйшага жыхара  вёскі і  самага маленькага жыхара. Атрымалі падарунак  і тыя ў каго арыгінальна аформлены падворкі. Парадывалі жыхароў і гасцей свята вясёлыя песні,  байкі артыстаў і танцавальная праграма.

21 августа 2021 года в г. Старые Дороги проходил VIII праздник-конкурс по ткачеству «Матчыны кросны», на котором Воложинский район представляли Христина Лембович – народный мастер Республики Беларусь, руководитель кружка «Ткачыкі” на базе Раковского центра народного творчества; Юлия Литвинкович и Дарья Дробыш – участники кружка «Ткачыкі”.

По итогам конкурса Христина Лембович награждена дипломом за лучшую домашнюю коллекцию и участие, Юлия Литвинкович – обладатель Гран-при, Дарья Дробыш – награждена диполом как самый младший участник. 

20 августа коллектив государственного учреждения образования «Воложинский сельскохозяйственный профессиональный лицей» посетили Белорусский государственный музей истории Великой Отечественной войны. 3 часа проведенные в музе пролетели как 20 минут.

В музее интересно, красиво, современно. Эмоции всех накрыли с головой! Особенно понравился четвертый уровень музея. В восторге были от Партизанской избы - просто переносишься во времени.

Столько гордости и уважения за свою и к своей стране.

15.08.2021 года  з канцэртнай праграмай “Як сабралі талаку” заслужаны аматарскі калектыў “Гасцінец” Ракаўскага  цэнтра народнай творчасці выступіў з канцэртам  у аграгардку  Мажэйкава Лідскага раёна Гродзенскай вобласці.

У гэты дзень калектыў “Гасцінец” наведаў Маламажэйкаўскую цэркаў- крэпасць 16 стагоддзя   “Рождества Присвятой  Богородицы” у  вёсцы Мураванка Шчучынскага раёна. 

Пятница, 20 августа 2021 12:50

Канцэрт “У сяброўскім карагодзе”

14.08.2021 года  ў  рамках фестываля “Несвиж- 2021” заслужаны аматарскі фальклорны калектыў “Гасцінец” Ракаўскага цэнтра народнай творчасці выступіў з канцэртам “У сяброўскім карагодзе” ,  кампазіцыяй “Бітая дарожанька” .

19 августа 2021 года в государственном учреждении образования «Воложинский сельскохозяйственный профессиональный лицей» прошел единый день информирования на тему: Ключевые аспекты "Большого разговора с Президентом", О ходе реализации Директивы Президента Республики Беларусь № 1 от 11 марта 2004 года «О мерах по укреплению общественной безопасности и дисциплины» в Минской области.
Информацию до работников лицея довел заместитель председателя комиссии по делам несовершеннолетних Воложинского РИК Дмитрий Казимирович Карачун.

1000 тон перавезенага ўраджаю ў механізатара-вадзіцеля КСУП «Гародзькаўскае» Дзяніса МАКЕЯ.

Па стане на 19 жніўня ў гаспадарках раёна ўбрана 15435 гектараў, ці 71% плошчаў зерневых культур. Намалочана 43364 тоны збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць складае 28,1 цэнтнера з гектара.

Пералік прозвішчаў перадавікоў сёлетняй уборачнай кампаніі працягвае пашырацца. На мінулым тыдні прадстаўнікі райвыканкама і раённага камітэта работнікаў аграпрамысловага комплексу ўзнагародзілі Падзякамі кіраўніка Валожыншчыны і падарункамі механізатара-вадзіцеля КСУП «Гародзькаўскае» Дзяніса Макея, камбайнерскі экіпаж КСУП «Валожынскае» ў складзе Івана Сабалеўскага і Сяргея Інфаровіча за намалочаныя (перавезеныя) 1000 тон ураджаю. На бягучым тыдні ўзнагароды плённай працай заслужылі пяршайскія камбайнеры Дзмітрый Гуд і Яўген Ражок, экіпаж Аляксандра Харужыка і Аляксандра Арлаўца, камбайнер Мікалай Жызнеўскі з КСУП «Валожынскае», а таксама вадзіцелі гэтай жа гаспадаркі Аляксандр Абрамчык і Павел Шамрук.

У ліку перадавікоў – камбайнеры з КСУП «Валожынскае» Іван САБАЛЕЎСКІ і Сяргей ІНФАРОВІЧ (у цэнтры). Павіншавалі іх старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вікенцій АДАМОВІЧ і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірына ЖДАНЮК.

Варта адзначыць, што некалькі дзён таму раён наведаў старшыня Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Міхаіл Бода. Ён наведаў пяршайскія жытнёвыя палеткі і за высокія паказчыкі на жніве ўзнагародзіў камбайнераў Аляксандра Ліпеня і Уладзіміра Быкоўскага.

Сяргей САДОЎСКІ

Фота прадастаўлена

райкамам прафсаюза работнікаў АПК

Четверг, 19 августа 2021 16:23

Зборы – згодна з планам

Падрыхтоўка да школы… Гэты працэс хвалюе кожнага, хто мае дзяцей адпаведнага ўзросту.  Канешне, цяперашнім сем’ям не даводзіцца сустракацца з дэфіцытам тых ці іншых тавараў і ў выніку ажыццяўляць пакупку без выбару. Аднак шырокі асартымент  часта толькі дабаўляе хвалявання і занепакоенасці. Ды і цэны на кожную дробязь у наш час, так бы мовіць, кусаюцца. Як жа выйсці са складанага працэсу  з мінімальнымі грашовымі і эмацыянальнымі стратамі? Такое пытанне мы штогод асвячаем на старонках нашай газеты. На гэты раз з уласным падыходам да збораў дзяцей у школу нас пазнаёміць сям’я БАЦЯН з Валожына.

Настаўнік фізікі і інфарматыкі СШ № 2 Вераніка Іванаўна, інжынер інспекцыі нагляду і прафілактыкі РАНС Аляксандр Сяргеевіч, васьмікласнік Іван і другакласніца Ганна жывуць у прыватным доме па вуліцы Светлай. У дружнай сям’і пануе імі самімі ўстаноўлены закон: радасці і турботы павінны дзяліцца на ўсіх. Таму і клопаты перад першым школьным днём – агульныя.   

Дакладныя і скрупулёзныя дарослыя прывучылі да такой жа акуратнасці ва ўсіх справах, у тым ліку і ў планаванні, сваіх нашчадкаў. Яшчэ ў самым пачатку канікул пачынаецца павольная, але няўхільная работа над чымсьці накшталт каштарысу расходаў. Хоць Вераніка Іванаўна і прызнаецца, што з дзяцінства любіць як мага хутчэй вырашаць любую праблему, каб затым у спакойнай атмасферы працягваць камфортнае існаванне, усё ж прыродная ашчаднасць і гаспадарлівасць не дазваляюць маладой жанчыне дзейнічаць імпульсіўна.  Перш чым будзе складзены адзіны спіс пакупак, Іван і Ганна працуюць над уласнымі запытамі. Разам з матуляй яны аналізуюць мінулагодні гардэроб, высвятляюць стан канцтавараў. Вераніка Іванаўна, якой падуладны і ніткі з іголкамі, і швейная машына, здольна даць другое жыццё старой рэчы і давесці да належнага выгляду новую. Таму далёка не ўсе прадметы адзення набываюцца кожны год, а абновы сядзяць на юнаку і дзяўчынцы ідэальна. Тата ж заўсёды гатовы даць параду, не шкадучы сіл разам з жонкай і дзецьмі шукаць патрэбную рэч у час паездак па магазінах, ну і, вядома ж, фінансаваць школьны шопінг.

У гэтай сям’і турботы, звязаныя з падрыхтоўкай да школы,  – ужо ўчарашні дзень. Апошнія тыдні лета актыўныя, дружныя дарослыя і дзеці вырашылі прысвяціць хатнім справам, адпачынку на прыродзе і экскурсійным паездкам.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

 фота аўтара

Страница 613 из 795

Задайте вопрос