Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Cвята вёскі Печаўшчына “Вёсачка мая, любы дарагі бацькоўскі кут”

23.08.2021

Адбылося  свята вёскі  Печаўшчына  “Вёсачка мая, любы дарагі бацькоўскі кут”. У гэты прыгожы жнівеньскі дзень у вёсцы сабралася шмат людзей -  карэнныя жыхары, дачнікі і  госці. Свята прахлдзіла на падвор’і сям’і Ганны Анатольеўны Жвірко, дзе была арганізавана  сцэнічная пляцоўка. На свяце віншавалі і  ўзгадвалі амаль кожную сям’ю вёскі, віншавалі  імяніннікаў Ганну Анатольеўну Жвірко і Ніну Чаславаўну Гардынец,  клапатлівых матуль, шчырых працаўнікоў.    У святочнай праграме гучала толькі вясёлая музыка. Людзі спявалі , танцавалі  усміхаліся адзін аднаму.Кожны імкнуўся далучыць свой добры настрой да агульнай радасці, якую падарылі вяскоўцам работнікі Багданаўскага  і  Падбярэзска сельскіх цэнтраў культуры.

Задайте вопрос