222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2
Телефон приемной: Режим работы:с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням
e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
горячая линия: +375 (1772) 5-55-72
В рамках единого дня информирования «ШАГ» в ГУО "Средняя школа № 1 г. Воложина" для 8-11 классов был проведен круглый стол по теме «Гордость за Беларусь. Образование во имя будущего страны» (о достижениях на всех уровнях основного образования) с участием Каминского Евгения Викторовича, психолога батальона связи, лейтенанта в/ч 30695.

Программа Недели профессионального образования
Мероприятие “Твое профессиональное образование: неделя для вопросов, ответов, обсуждений” пройдет с 27 сентября по 3 октября 2021 года. За 7 дней организаторы расскажут о профессиональном образовании, о том, как может выглядеть любимое рабочее место, виртуально проведут по классам колледжей и лицеев, приоткроют секрет, как строится образовательный процесс и внеклассная жизнь студентов, как организована инклюзивная образовательная и рабочая среда.
Эксперты недели и действующие студенты не только расскажут о преимуществах и нюансах обучения в колледжах и лицеях, но также помогу определиться куда лучше поступать, так как в рамках недели будет отдельно посвященный день профориентации.
Присоединившись онлайн к неделе профессионального образования, все желающие смогут побывать на виртуальных экскурсиях из колледжей и лицеев, а также увидеть, как работают современные предприятия Беларуси. Минск, Гродно, Витебск, Орша, Смиловичи – учебные заведения и предприятия во всех этих городах можно будет “посетить” за три дня. Все видео будут опубликованы на You-Tube канале «Твое профессиональное образование» (https://clck.ru/NZ789)
За всеми мероприятиями недели можно следить на сайте http://profiweek.by/. Мероприятие будет полезно школьникам и родителям, учителям, учащимся колледжей и лицеев и приурочено к вступительной кампании 2022 и началу учебного года, помогая тем самым уже сейчас будущим студентам определиться с профессиональной сферой и учебным заведением, где можно получить необходимые навыки.
Неделя профессионального образования проводится в рамках проекта “Занятость, профессиональное образование и обучение в Беларуси". Проект финансируется Европейским союзом и реализуется в партнерстве с Министерством образования Республики Беларусь, Министерством труда и социальной защиты Республики Беларусь, Министерством экономики Республики Беларусь, Республиканским институтом профессионального образования и другими заинтересованными сторонами.
С подробной программой мероприятия и со всеми мероприятиями можно ознакомиться на сайте и социальных сетях: http://profiweek.by/ https://www.facebook.com/vetbelarus https://www.instagram.com/profiweek/
Каждый человек в определенный момент должен определиться с выбором профессии. Данный процесс является чрезвычайно ответственным шагом, от которого зависит успех всей будущей жизни. Речь идет о статусе в обществе, материальном достатке и личной удовлетворенности. Удачно совершить этот шаг - одна из главных социальных задач молодёжи.
Помочь профессионально определиться подростку библиотекарь может благодаря массе научно-справочной, а также популярной литературы на тему самых разных направлений деятельности. Именно проведенные мероприятия по профориентации в библиотеке могут дать столь актуальную информацию о востребованности той или иной специальности на рынке труда, условиях поступления и тех учебных заведениях, где есть возможность приобретать знания по выбранному направлению.
23 сентября в Судниковской сельской библиотеке был проведен час профориентации «Какие бывают профессии?». Присутствовали на мероприятии ученики 2-го и 5-го класса Судниковской средней школы. Цель – познакомить ребят с видами профессий, воспитать уважительное и доброе отношение к людям разных профессий. Сотрудник библиотеки Мойса Жанна Евгеньевна рассказала, на что следует ориентироваться при выборе профессии. Школьники разгадывали «профессиональные» загадки. С младшими школьниками была проведена викторина «Кем быть?», в которой они принимали активное участие. В зале к мероприятию была оформлена книжная выставка «О профессиях с любовью». Жанна Евгеньевна рассказала и о профессии «библиотекаря». В чём состоит его работа. Какими качествами он должен обладать.

Дзень добры, паважаныя чытачы. На гэтым фота – я, карэспандэнт “Працоўнай славы” Валянціна Краўневіч. Тым, хто мяне ведае, думаю, цяжкавата прызнаць даўнюю знаёмую ў такім “касмічным” выглядзе. Я і сама, пакуль не зняла ўсё гэта абмундзіраванне, мала каго пазнавала, бо, бадай, самы важны элемент касцюма – ахоўны шчыток – моцна запацяваў. І як гэта медыкі ўмудраюцца працаваць так цэлымі зменамі? А працуюць жа. Ды яшчэ як! Верце мне. Нядаўна я пабывала там, куды трапляць не раю нікому. Але пра ўсё па парадку.
Прысвячаецца ўсім, хто дазваляе сабе з недаверам ставіцца да вакцынацыі супраць каранавіруснай інфекцыі, і асабліва тым, хто шляхам запалохвання забараняе рабіць прышчэпку сваім родным.
На гадзінніку 13.40 Шпарка крочу ў бок райбальніцы. Галоўны ўрач Павел Ганчар даў дазвол на рэпартаж з інфекцыйнага шпіталя, які разгарнуў сваю дзейнасць на базе гінекалагічнага корпуса ўжо трэці раз.
13.50 Знаходзячыся перад самым уваходам у рэанімацыйнае аддзяленне, тэлефаную загадчыку Дзмітрыю Старыкевічу (проста так туды не трапіш). Дзмітрый Аляксеевіч чакае мяне, таму дзверы адчыняе амаль адразу. Запрашае ў ардынатарскую, дзе знаёмлюся з урачом Раманам Клімянком. Мне паступае прапанова напісаць матэрыял з іх слоў, а фотаздымкі зрабіць праз спецыяльнае акно. Разумею, урачы даюць шанц пазбегнуць даволі складанага вопыту. Адмаўляюся. Рашуча настроена данесці людзям праўду пра месца, якога так баіцца большасць з нас, але далёка не кожны робіць усё магчымае, каб там не апынуцца.
14.00 Пачынаецца працэс апранання ахоўнага касцюма. Гэта не проста. Ёсць правілы, ад якіх, магчыма, залежыць жыццё таго, хто штодня праходзіць праз шлюз і там, у эпіцэнтры барацьбы з каранавірусам, зноў і зноў пацвярджае клятву Гіпакрата.
Трохі няўпэўнена, не так хутка, як мой кансультант, апранаю наступнае: аднаразовыя бахілы, камбінезон, шапку, рэспіратар, капюшон, шчыток, пальчаткі. Дарэчы, мой рабочы інструмент – фотаапарат – узяць з сабой не дазволілі. Немагчыма апрацаваць. Замест яго прапанавалі карыстацца тэлефонам, памясціўшы яго ў спецыяльны чахол (яго прадаставілі). Таму даруйце за якасць фотаздымкаў. Спадзяюся, тым, хто адкрые ў газеце гэтыя старонкі, менш за ўсё захочацца крытыкаваць іх недастатковую яркасць. Дарэчы, блакнот для запісаў таксама давялося пакінуць у сумцы. Забягаючы наперад, скажу: там, куды мы накіроўваліся, мне далі аркуш паперы і ручку. Пасля я проста сфатаграфавала пазначанае, а спісаныя лісты пайшлі на ўтылізацыю.
На парозе бруднай зоны
14.10 Мы з доктарам Старыкевічам “на старце”. Агульнае фота, і мы выходзім з чыстай зоны. Вось яны, дзверы з чырвоным крыжам. За імі – так званая брудная зона, дзе лютуе наш нябачны вораг – СOVID-19. “Ну, як Вы?” – пытаецца Дзмітрый Аляксеевіч? “Як ты?” – пытаюся сама ў сябе. Страху няма. Па-першае, хварэла. Яшчэ ў студзені (пашанцавала, перанесла знаёмства з вірусам у лёгкай форме – без пнеўманіі). А па-другое, у пачатку ліпеня (пісала пра гэта) зрабіла прышчэпку вакцынай Спутнік-V. Таму амаль смела пераступаю парог.

14.11 Вось яна, чырвоная зона. Каб не вопратка медыкаў, здавалася б – нічога надвычайнага (я ўжо бывала ў рэанімацыі з рэдакцыйным заданнем). У палаце інтэнсіўнай тэрапіі разумею, што незвычайнымі выглядаюць не толькі медработнікі, а і іх пацыенты. Усе яны ляжаць у так званай прон-пазіцыі. Інакш кажучы, на жываце са спецыяльнымі падушкамі пад пэўнымі часткамі цела. Такое становішча дапамагае лёгкім дыхаць. У кожнага пацыента на твары – маска з кіслародам. Адразу адзначу: у шпіталі няма ніводнага чалавека, які б зрабіў прышчэпку. І не было!
У адным з пацыентаў пазнаю мужчыну, які быў героем майго артыкула. І вось – у цяжкім стане. На шчасце, у прытомнасці. Сатурацыя падтрымліваецца з дапамогай падачы кісларода. Побач ляжыць пажылы чалавек. Са станам па пнеўманіі не так усё дрэнна. Але ж маецца падазрэнне на інсульт (такія наступствы пры каранавірусе – нярэдкасць). Медыкі рыхтуюць партатыўны балон з кіслародам, дзякуючы якому пацыента можна часова адключыць ад стацыянарнага апарата і зрабіць неабходныя даследаванні.
Таццяна Пятроўская
Тамара Лебедзева
14.15 Знаёмлюся і назіраю за работай медыцынскай сястры Таццяны Пятроўскай і санітаркі Тамары Лебедзевай. Жанчыны працуюць у бруднай зоне не ўпершыню. Складана, але што зробіш. Як наконт страху? Абедзве прайшлі вакцынацыю (у адрозненне ад тых, аб кім клапоцяцца). Спадзяюцца, дапаможа. Жадаю жанчынам удачы.
14.20 Наступная палата. Тут трое. Усе жанчыны. Адна ў стане штучнай комы з падключэннем да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. Глядзець на чалавека, які яшчэ некалькі дзён таму быў поўны сілы і энергіі, балюча.
Дарэчы, адносна інфармацыі, быццам у рэанімацыю трапляюць толькі пажылыя і людзі са значнай вагой цела. Вось вельмі худзенькая жанчына. Твар яе закрыты кіслароднай маскай, але выраз вачэй гаворыць пра тое, што ёй вельмі дрэнны. Нядаўна на яе месцы была 20-гадовая дзяўчына, якая, на шчасце, ужо выпісалася.
Пакуль доктар Старыкевіч вядзе прафесійную гутарку з медыцынскімі сёстрамі, як магу, выказваю падтрымку яго пацыентам.
14.25 Яшчэ адна палата. Тут двое. Больш сталы мужчына размаўляць не можа (дыхае кіслародам), але добра рэагуе. У адказ на мае пажаданні хуткага выздараўлення ўдзячна ўсміхаецца. Побач 42-гадовы Юрый з Уздзенскага раёна. Мужчына 7 дзён правёў у палаце інтэнсіўнай тэрапіі. Зараз у яго стане намецілася станоўчая дынаміка, ён можа гаварыць, хоць пакуль і не вельмі ўпэўнена. “Што ж Вы прышчэпку не зрабілі?” – пытаюся са шкадаваннем. Вось што чую ў адказ: “Я быў настроены катэгарычна супраць прышчэпак. Не хацеў над сабой ніякіх эксперыментаў. І вось бачыце, які жорсткі эксперымент паставіў над сабой. Прашу Вас, напішыце пра гэта. Хай ніхто не паўтарае маёй памылкі. А яшчэ дадайце, што ўсе мы, хто пабываў на краі, літаральна абагаўляем валожынскіх медыкаў. Мяне асабіста яны выцягнулі з таго свету. Ніколі гэтага не забуду. Калі пандэмія будзе працягвацца, у належны перыяд абавязкова зраблю прышчэпку!” Я пажадала абаяльнаму суразмоўцу і яго суседу выздараўлення, паабяцала, што абавязкова данясу яго словы да шырокай грамадскасці, і зноў рушыла за доктарам.
Антон Дубінка
14.35 Доктара Антона Дубінку, які нясе дзяжурства на адным з паверхаў, не пазнала. Ды і як тут пазнаеш? Нават голас праз рэспіратар гучыць інакш. Ад Антона Віктаравіча атрымала параду зазірнуць у палату, дзе выздараўліваюць “госці” нашага райцэнтра. Чаму госці? Таму, што пры наяўнасці месцаў у шпіталь паступаюць людзі з усіх куткоў Мінскай вобласці.
Аляксандр з Фаніпаля
Яўген з Нясвіжскага раёна
14.40 Аляксандру з Фаніпаля 65 гадоў. Маладжавы, з амаль ваеннай выпраўкай мужчына, эмацыянальны і цікавы субяседнік, які за некалькі хвілін гутаркі паспеў літаральна оду прысвяціць сваім выратавальнікам. Яго суседу па палаце Яўгену з вёскі Сноў Нясвіжскага раёна – 69 гадоў. Прыемны, спакойны чалавек. Ён таксама пад уражаннем ад таго, як у нашым горадзе яму літаральна другое жыццё падарылі. Мужчыны дазволілі сябе сфатаграфаваць і падзяліліся ўражаннямі. Хварэлі цяжка. Інакш, як бы апынуліся ў інфекцыйным шпіталі, ды яшчэ ў чужым раёне. Жартуюць, што гасцяванне ў Валожыне адбылося нейкае няўдалае. Пабывалі ў рэанімацыі. Зараз значна лепш. Ходзяць, размаўляюць. Вось толькі б слабасць пераадолець. Пра тое, што шкадуюць пра ігнараванне вакцыны, і казаць няма чаго. Дарэчы, жонка Яўгена прышчэпку зрабіла. Праўда, яна паспела заразіцца ад мужа, але хварэла некалькі дзён дома і ў зусім лёгкай форме.
14.50 Палата для тых, чый стан ужо не ўяўляе небяспекі. Жанчын з Войштавічаў, Сугваздаў, Івянца, Валожына можна назваць шчасліўчыкамі. Яны выздараўліваюць! Усе рознага ўзросту, знешнасці, масы цела. Аб’ядноўвае іх… Што б вы думалі? Баязлівасць. Ніводная не рашылася на вакцынацыю. Чаму? Было страшна. Ім было страшна! Зараз успамінуюць той час ледзь не са злосцю. Як маглі так думаць! Вось дзе страшна. Тут, у чырвонай зоне, калі дні і ночы ляжыш на жываце. Ад гэтага становішча дранцвее ўсё цела, невыносна баляць плечы, шыя, паясніца. А ў гэты час не-не ды і падкрадзецца думка: “Што калі раптам не змагу дыхаць?” А жыць так хочацца …
Словы адной з жанчын літаральна запалі мне ў душу. Ёй прышчэпку рабіць забаранілі … Хто б вы думалі? Родныя дзеці! Так і сказалі: “Мама, ніякіх прышчэпак! Нават не думай!” У выніку мама прайшла праз рэанімацыю. Яна, канешне, на нашчадкаў не крыўдуе, апраўдвае іх. Яны ж як лепей хацелі. Матуля ўсё зразумее, а вось я – не. Як можна, не маючы адпаведнай адукацыі, ведаў і права на гэта, даваць такія парады?
Вось маладая жанчына Таццяна са Слайкоўшчыны. Яна, як і ўся сям’я, паспадзявалася на тое, што пранясе. Не пранесла. Захварэлі ўсе. Мужа толькі-толькі перавялі з рэанімацыйнага аддзялення. Што ж, як кажуць, будзем спадзявацца.
На развітанне жанчыны са слязамі прасілі надрукаваць у газеце, якую ўсе паважаюць, удзячнасць урачам, медыцынскім сёстрам і санітаркам за лячэнне, догляд, чалавечае стаўленне і дадаць: сёння ім нават сорамна за тое, што, дзякуючы сваёй легкадумнасці, так падвялі медыкаў, стварылі ім неверагодную нагрузку.
Вы, паважаныя чытачы, толькі ўявіце, людзі, якія працуюць у чырвонай зоне, стараюцца не піць вадкасці, каб не наведвацца ў прыбіральню, бо для гэтага патрэбна прайсці праз шлюз – зняць з сябе складаны касцюм, а затым апрануць свежы камплект. Як адчуваюць сябе іх арганізмы пры такім збедненым піццявым рэжыме? Хіба гэта здорава? А ва ўсіх гэтых “скафандрах” потааддзяленне павышаецца. Я прабыла ў ім не такі працяглы час. Вытрымала, але задавальненне, шчыра кажучы, так сабе.
А вось медыцынская сястра Ганна Наквас і санітарка Інеса Журкевіч нават жартавалі на гэту тэму. Дзяўчаты заўважылі мае эмоцыі і спрабавалі падбадзёрыць. А хто падтрымае іх? Хацелася б, каб усе мы.
Нарэшце ў чыстай зоне
15.05 Першай заходжу ў шлюз, дзе павінна ў строгім парадку зняць з сябе “брудны” касцюм. Чарговасць такая: шчыток, камбінезон, бахілы, шапка, рэспіратар і толькі пасля – пальчаткі. Нарэшце можна дыхнуць.
Ад перажытых эмоцый трошкі калоціцца сэрца. Ура! Я зноў у чыстай зоне. Услед за мной выходзіць Дзмітрый Аляксеевіч (усе маніпуляцыі з касцюмам ён робіць значна хутчэй – вопыт). Выгляд у доктара – нібыта з лазні. Ён тактоўна не спяшаецца пытацца пра мае ўражанні.
15.15 Мы – у ардынатарскай. Доктар Клімянок адсутнічае. Ён там, адкуль мы толькі-толькі прыйшлі. Затое на яго месцы сядзіць і запаўняе нейкія бланкі намеснік галоўнага ўрача райбальніцы Альфрэд Нехвядовіч. У Альфрэда Зянонавіча такія ж, як і ў мяне, адбіткі на твары ад рэспіратара. Толькі ў яго яны глыбейшыя. Відаць, увогуле не знікаюць. А вочы такія стомленыя! Што я магу сказаць? Пачаць выказваць ім падзяку ад людзей, што выжылі, дзякуючы іх намаганням? Яны ўсё гэта чуюць па сотні разоў на дні. Даць слова, што зраблю прышчэпку? Ужо зрабіла. Таму проста абяцаю шчыра апісаць усё ўбачанае і развітваюся.
15.25 Я – па дарозе дадому. Дзень даволі змрочны. Але мне ён здаецца прыгожым. Як вольна дыхаецца! Вось бы так таму мужчыне, майму равесніку, які, як толькі адымае маску з кіслародам, так адразу пачынае задыхацца, ці жанчыне, якая не спраўляецца з захворваннем настолькі, што за яе гэта робіць складаная машына, ці мноству іншых цудоўных людзей, бо яны зараз, у гэту хвіліну, стараюцца перамагчы вірус. Мілыя, родныя, змагайцеся! Дзеля сябе, дзеля блізкіх і сяброў, дзеля тых жа медыкаў, бо як бы ні стараліся яны ставіцца да сваёй работы быццам да паўсядзённасці, губляючы людзей, кожны раз губляюць частку ўласнага здароўя.
Усё, рэпартаж скончаны. Чытайце. І як мага хутчэй рабіце выбар: прышчэпка ці ўсё ж чырвоная зона.
Р.S. Паважаныя чытачы! Чакаем ад вас зваротнай сувязі. Ваша думка наконт тэмы для нас каштоўная.
Валянціна КРАЎНЕВІЧ,
фота аўтара
Па звестках Міністэрства аховы здароўя ад 21 верасня, за суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1917 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1362.
Больш за 1912000 чалавек атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 1537000 прайшлі поўны курс вакцынацыі.
Жыхары заходнебеларускіх гарадоў, і Валожын не выключэнне, ужо амаль стагоддзе жывуць у акружэнні тыпавых архітэктурных пабудоў, якія з’явіліся тут нашмат раней за вядомыя сталінкі і хрушчоўкі. Паведамляе МЛЫН.BY.
А справа вось у чым: тэрыторыі Заходняй Беларусі, што апынуліся паводле ўмоў Рыжскага міру 1921 года ў складзе Другой Рэчы Паспалітай, моцна пацярпелі ад Першай сусветнай і польска-савецкай войнаў. Таму перад новай уладай стаяла першачарговая задача па аднаўленні далучаных тэрыторый. З чаго ж пачынаць, як не са стварэння годных умоў жыцця для прадстаўнікоў улады? Адміністрацыйных кадраў на новых тэрыторыях не хапала, таму іх дэлегавалі з цэнтральных рэгіёнаў Польшчы. А прыцягвалі іх новымі землямі і новым жыллём.
Гэту праблему ўлады Другой Рэчы Паспалітай вырашылі, пабудаваўшы ў «крэсах» новыя жылыя кварталы. Зямля на гэтыя мэты давалася ў крэдыт пад сціплы працэнт. Якаснае жыллё будавалі дастаткова хутка і па тыпавых праектах, распрацаваных польскімі архітэктарамі ў 1920 годзе. Так з’явіўся квартал для дзяржаўных служачых у Валожыне на сучаснай вуліцы М. Горкага. Валожынцы празвалі гэтае месца «Калёніяй» ці «Дамкамі».
У польскіх афіцыйных дакументах былая ўскраіна Валожына называлася «Kolonia urzednicza» (urzednic – чыноўнік).Тут у 1923-1924 гг. былі пабудаваны восем дамоў. Тры з іх згарэлі падчас Вялікай Айчыннай вайны, два былі знесены ў канцы 90-х, яшчэ адзін – у першым дзесяцігоддзі двухтысячных. Адзін дом быў разлічаны на адну сям’ю, яшчэ адзін – на шэсць, астатнія – на дзве. Шэсць дамоў мелі па два парадныя ўваходы. Пасля вайны ўваходаў стала болей, таму што некалі шыкоўныя чыноўніцкія апартаменты ператварыліся ў цесныя кватэры.
Адной з самых распаўсюджаных пабудоў ва ўрадавых кварталах з’яўляўся так званы «дом старасты». Праект пабудовы распрацаваў архітэктар Ежы Бэйл. У такіх дамах звычайна жылі гарадскі бурмістр, павятовы стараста ці ваявода са сваімі сем’ямі. Дамы былі двух варыянтаў: з аб’ёмнымі калонамі і плоскімі пілястрамі (у апошнім жыў валожынскі бурмістр Канстанцін Швед).
Дом бурмістра ў Валожыне. Цяпер тут месціцца краязнаўчы музей.
Дамы на дзве сям’і па праекце архітэктара Зыгмунда Тарасіна займалі ў Валожыне чыноўнікі староства, магістрата і гміны, а таксама – суддзі.
Двухкватэрны дом закапанскага стылю ў Валожыне
Захаваўся ў Валожыне ў абноўленым выглядзе і дом на шэсць сямей па праекце архітэктара Тэадора Буршэ. Сёння тут месціцца інтэрнат Валожынскай цэнтральнай раённай бальніцы.
Эскіз шасцікватэрнага дома па праекце Тэадора Буршэ ў закапанскім стылі
Дарэчы, Ежы Бэйл, Зыгмунд Тарасін і Тэадор Буршэ былі вучнямі Юліуша Клоса, тэарэтыка так званага «закапанскага стылю» ў грамадзянскай архітэктуры. Стыль жа атрымаў назву ад аднайменнага знакамітага курорта Закапанэ, які на працягу многіх гадоў вывучаў прафесар Клос. А самымі распаўсюджанымі «закапанскімі» будынкамі ў Валожыне і іншых гарадах Заходняй Беларусі (Браславе, Паставах, Нясвіжы, Баранавічах, Лідзе, Слоніме, Стоўбцах, Міёрах) былі «дом старасты» і дамы на дзве сям’і.
Па праекце польскіх архітэктараў узводзіўся і сучасны будынак другога дзіцячага садка (былой паўшэхнай школы) у Валожыне. Ён стаў поўнай копіяй будынка школы ў польскім Янаве Любэльскім.
Вось так у сярэдзіне 1920-х гадоў у Валожыне з’явіліся копіі дамоў, якія да нашага часу захаваліся ў пансіянатах польскага курортнага Закапанэ.
В связи с началом активного посещения гражданами лесов, Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды Республики Беларусь рекомендует ознакомиться с правилами поведения в лесу при возможной встрече с дикими животными:
«Памятка поведения при встрече с дикими животными» (скачать);
«Как предотвратить порчу имущества людей дикими животными» (скачать);
«Основные особенности поведения при встрече с медведем» (скачать);
«Как вести себя при встрече с дикими животными» Обращает внимание (скачать).
ОБРАЩАЙТЕ ВНИМАНИЕ. Если Вы обнаружили дикое животное, которое терпит бедственное положение или угрожает Вашей жизни и здоровью незамедлительно сообщите об этом в оперативно-дежурную службу территориального органа внутренних дел или в дежурную службу районного отдела по чрезвычайным ситуациям.
Не пытайтесь самостоятельно оказать помощь животному. Вы подвергаете себя риску, животное может быть больно бешенством или иной заразной болезнью. Кроме того, раненое или больное животное испытывает сильнейший стресс. Своими действиями Вы можем усугубить ситуацию, принося дополнительное страдание животному. Доверьте эту работу специалистам.

Генеральным прокурором Республики Беларусь в апреле текущего года возбуждено уголовное дело по фактам совершения нацистскими преступниками, их пособниками в годы Великой Отечественной войны и в послевоенный период на территории Беларуси и других государств геноцида – действий по планомерному уничтожению жителей Беларуси, путем массовых убийств, умышленного создания жизненных условий, рассчитанных на их физическое уничтожение, проведения карательных операций, уничтожения населенных пунктов вместе с жителями, насильственной депортации для выполнения принудительных работ, создания мест принудительного содержания населения, концентрационных лагерей и лагерей смерти.
Прокуратурой Воложинского района совместно с Воложинским РОСК в ходе расследования данного уголовного дела допрошено более 50 лиц, в том числе более 20 бывших узников, исследованы архивные материалы, осмотрен ряд мемориальных комплексов.
Прокуратурой района во взаимодействии с Воложинским РОВД и местными исполнительными органами установлены очевидцы фактов сожжения деревень Воложинского района вместе с жителями соответствующих населенных пунктов. С данными гражданами проведены необходимые следственные действия, направленные на полное и всестороннее исследование обстоятельств произошедшего.
В то же время предварительное расследование уголовного дела не завершено. Предстоит еще выполнить большой объем работы.
Прокуратура Воложинского района обращается ко всем жителям района с просьбой сообщить в прокуратуру района сведения о ранее неизвестных сожженных и разрушенных в годы Великой Отечественной войны населенных пунктах района, фактах уничтожения населения, а также об иных фактах проявления геноцида в анализируемый период времени.
Прокурор района Александр Левкович»
Сегодня в центральной районной библиотеке прошла акция «Поможем библиотеке!». Ученики 10 класса Средней школы № 1 помогли библиотеке привести в порядок около 50 книг.
Библиотекари благодарят учеников СШ № 1 и желают успехов в новом учебном году!
Праца ў банкаўскай сферы – не з простых. Каб стаць сапраўдным прафесіяналам у гэтым кірунку, адной толькі профільнай адукацыі мала. Разам з матэматычным складам розуму неабходна добрае ўсведамленне мэт і задач, што стаяць перад работнікамі галіны, а таксама выключнае адчуванне псіхалогіі і запытаў кліента.
Нядаўна супрацоўніцы Цэнтра банкаўскіх паслуг № 514 у горадзе Валожыне Рэгіянальнай дырэкцыі па Мінскай вобласці ААТ “Белаграпрамбанк” Святлана Багуцкая, Яўгенія Грыбоўская і Ала Іванчык за шматгадовы годны ўклад у развіццё справы, якой прысвяцілі жыццё, адзначаны ўзнагародамі.
Святлана Мікалаеўна аддала прафесіі 27 гадоў. Зараз спецыялізуецца ў абслугоўванні прыватных кліентаў. Яна адзначана Лістом з падзякай начальніка Рэгіянальнай дырэкцыі. Падобная ўзнагарода ўручана і Але Казіміраўне, якая таксама, як і калега, працуе ў цэнтры 27-ы год.
Яўгенія Іванаўна стала ўладальніцай Падзякі старшыні праўлення ААТ “Белаграпрамбанк”. Галоўны спецыяліст аддзела карпаратыўнага бізнесу, яна займаецца крэдытаваннем арганізацый аграпрамысловага комплексу, абслугоўваннем юрыдычных асоб, цесна супрацоўнічае з індывідуальнымі прадпрымальнікамі. Стаж Яўгеніі Іванаўны ў банкаўскай справе – 24 гады.