Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Песнямі і танцамі адзначылі 20 чэрвеня жыхары і госці свята вёскі Замасцяны

25.06.2021

Вяскоўцы прымалі музычныя віншаванні ад калектываў “Нарэчанька” і “Званочкі” Сакаўшчынскага сельскага цэнтра культуры.  Свята вёскі – добрая нагода ўспомніць яе гісторыю ,тых людзей,якія ўнеслі значны ўклад у развіццё роднага кутка, выказаць словы падзякі працаўнікам, якія працавалі не пакладаючы рук для выгоды малой радзімы.На сённяшні дзень у Замасцянах ёсць свае доўгажыхары: Ляўковіч Ядвізе Антонаўне споўнілася 92 гады; Ляўковіч Марыіі Уладзіміраўне – 91 год, Бандарык Валянціне Юр’еўне, Ляўковіч Ніне Іванаўне і Юрча Сафіі Аляксееўне  - 90 год.  Аляксей Сяргеевіч Ключанкоў адзначаны  як самы малады жыхар вёскі, якому 14 верасня споўніцца 19 год.

Мерапрыемства нікога не пакінула абыякавым. Самадзейныя артысты  атрымалі прыгожыя кветкі і пачулі цёплыя словы падзякі.

Задайте вопрос