28 снежня ў ДУА “ Івянецкая дзіцячая школа мастацтваў” гледачам была прадстаўлена літаратурна-музычная кампазіцыя “Страцім-лебедзь беларускай паэзіі”, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча і з мэтай ушанавання яго памяці.
Ідэя стварэння і арганізацыя гэтага мерапрыемства належыць Радзівілавай Кацярыне Пятроўне, настаўніцы Івянецкай школы мастацтваў.
Вершы Максіма Багдановіча ў спалучэнні з беларускімі народнымі мелодыямі і музычнымі інструментамі, такімі як колавая ліра, гуслі, жалейка, цымбалы, раяль, флейта і скрыпка загучалі па новаму.
Супрацоўнікамі Івянецкай бібліятэкі была падрыхтавана выстава творчых работ Максіма Багдановіча.
На мерапрыемстве прысутнічалі вучні Івянецкай сярэдняй школы, вучні і настаўнікі Івянецкай ДШМ, супрацоўнікі Івянецкага музея традыцыйнай культуры і Івянецкай бібліятэкі.







