Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

“Страцім-лебедзь беларускай паэзіі”.

29.12.2016

28 снежня ў ДУА “ Івянецкая дзіцячая школа мастацтваў” гледачам была прадстаўлена літаратурна-музычная кампазіцыя “Страцім-лебедзь беларускай паэзіі”, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча і з мэтай ушанавання яго памяці.

     Ідэя стварэння і арганізацыя гэтага мерапрыемства належыць Радзівілавай Кацярыне Пятроўне, настаўніцы Івянецкай школы мастацтваў.

     Вершы  Максіма Багдановіча ў спалучэнні з беларускімі народнымі мелодыямі і музычнымі інструментамі, такімі як колавая ліра, гуслі, жалейка, цымбалы, раяль, флейта і скрыпка загучалі па новаму.

    Супрацоўнікамі Івянецкай бібліятэкі была падрыхтавана выстава творчых работ Максіма Багдановіча.

    На мерапрыемстве прысутнічалі вучні Івянецкай сярэдняй школы, вучні і настаўнікі Івянецкай ДШМ, супрацоўнікі Івянецкага музея традыцыйнай культуры і Івянецкай бібліятэкі.

Задайте вопрос