VII Рэгіянальны конкурс-пленэр маладых пейзажыстаў імя Ф.Рушчыца – суайчыніка-мастака, графіка, сцэнографа, прафесара жывапісу, адбыўся ў чарговы раз 20 мая 2017г. у аг.Багданаве на радзіме славутага мастака.
У конкурсе-пленэры ўдзельнічалі 25 юных мастакоў, якія прадстаўлялі ўсе дзіцячыя школы мастацтваў Валожынскага раёна і акрамя гэтага, у конкурсе-пленэры прынялі ўдзел 3 юных мастакоў з ДУА “Ракаўская сярэдняя школа”, і 3 удзельнікі з школы-студыі мастацтваў г. Мінска.
Журы конкурса ўзначаліў Алесь Адамавіч Квяткоўскі, член саюза мастакоў Беларусі.
Усе ўдзельнікі пленэра наведалі фамільнае захаванне сям,і Рушчыцаў, усклалі кветкі.
Урачыстае адкрыццё пленэра праходзіла ў Багданаўскім філіале ДУА «Вішнеўская дзіцячая школа мастацтваў».
Цікавую і займальную прэзентацыю «Рамантык з Багданава» падрыхтавала настаўніца ДУА «Вішнеўская дзіцячая школа мастацтваў» Юзэпчук Кацярына Мікалаеўна.
Затым на працягу некалькіх гадзін юныя канкурсанты малявалі свае працы на фамільнай усадзьбе Рушчыцаў у Багданаве. Кожны пастараўся знайсці свой ракурс, адшукаць той непаўторны пейзаж, зафіксаваць цудоўныя моманты з жыцця такога прыгожага кутка.
Пленэр-конкурс праводзіўся ў дзьвух узроставых катэгорыях «малодшая і старэйшая».
Першае месца ў старэйшай катэгорыі артымала работа Цісецкай Кацярыны з школы-студыі мастацтваў г. Мінска, у малодшай катэгорыі лепшай прызнана работа Лукашык Яны, з ДУА «Івянецкая дзіцячая школа мастацтваў»; два другіх месцы падзялілі Губіч Максім з Гародзькаўскага філіяла ДУА «Валожынская дзіцячая школа мастацтваў» і Ганчарык Вадзім – Дорскі філіял ДУА «Івянецкая дзіцячая школа мастацтваў»; два трэціх месцы прысуджаны ў старэйшай катэгорыі – Семяненка Лізавеце з ДУА «Ракаўская сярэдняя школа», Бобрык Вераніцы з ДУА «Валожынская дзіцячая школа мастацтваў».
Прызы ад сузаснавальніка мерапрыемства ГА «Польска Мацеж Школьна» уручыла старшыня Ала Аляксандраўна Макарэвіч.
Лаурэатам і дыпламантам конкурса уручаны дыпломы і памятныя сувеніры ад аддзела ідеалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валожынскага раённага выканаўчага камітэта.
Усе работы юных мастакоў засталіся ў Багданаве, дзе будуць выстаўлены ў музеі, зал якога знаходзіцца ў будынку Багданаўскага філіяла ДУА «Вішнеўская дзіцячая школа мастацтваў».



