Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

VII Рэгіянальны конкурс-пленэр маладых пейзажыстаў імя Ф.Рушчыца

25.05.2017

 

VII Рэгіянальны конкурс-пленэр маладых пейзажыстаў імя Ф.Рушчыца – суайчыніка-мастака, графіка, сцэнографа, прафесара жывапісу, адбыўся ў чарговы раз 20 мая 2017г. у аг.Багданаве на радзіме славутага мастака.

У конкурсе-пленэры ўдзельнічалі 25 юных мастакоў, якія прадстаўлялі ўсе дзіцячыя школы мастацтваў Валожынскага раёна і акрамя гэтага, у конкурсе-пленэры прынялі ўдзел 3 юных мастакоў з ДУА “Ракаўская сярэдняя школа”, і 3 удзельнікі з школы-студыі мастацтваў г. Мінска.

Журы конкурса ўзначаліў Алесь Адамавіч Квяткоўскі, член саюза мастакоў Беларусі.

Усе ўдзельнікі пленэра наведалі фамільнае захаванне сям,і Рушчыцаў, усклалі кветкі.

Урачыстае адкрыццё пленэра праходзіла ў Багданаўскім філіале ДУА «Вішнеўская дзіцячая школа мастацтваў».

Цікавую і займальную прэзентацыю  «Рамантык з Багданава» падрыхтавала настаўніца ДУА «Вішнеўская дзіцячая школа мастацтваў» Юзэпчук Кацярына Мікалаеўна.

Затым на працягу некалькіх гадзін юныя канкурсанты малявалі свае працы на фамільнай усадзьбе Рушчыцаў у Багданаве. Кожны пастараўся знайсці свой ракурс, адшукаць той непаўторны пейзаж, зафіксаваць цудоўныя моманты з жыцця такога прыгожага кутка.

Пленэр-конкурс праводзіўся ў дзьвух узроставых катэгорыях «малодшая і старэйшая».

Першае месца ў старэйшай катэгорыі артымала работа Цісецкай Кацярыны з школы-студыі мастацтваў г. Мінска, у малодшай катэгорыі лепшай прызнана работа Лукашык Яны, з ДУА «Івянецкая дзіцячая школа мастацтваў»; два другіх месцы падзялілі Губіч Максім з Гародзькаўскага філіяла ДУА «Валожынская дзіцячая школа мастацтваў» і Ганчарык Вадзім – Дорскі філіял ДУА «Івянецкая дзіцячая школа мастацтваў»; два трэціх месцы прысуджаны ў старэйшай катэгорыі – Семяненка Лізавеце з ДУА  «Ракаўская сярэдняя школа», Бобрык Вераніцы з ДУА «Валожынская дзіцячая школа мастацтваў». 

Прызы ад сузаснавальніка мерапрыемства ГА «Польска Мацеж Школьна» уручыла старшыня Ала Аляксандраўна Макарэвіч.

Лаурэатам і дыпламантам конкурса уручаны дыпломы і памятныя сувеніры ад аддзела ідеалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валожынскага раённага выканаўчага камітэта.

Усе работы юных мастакоў засталіся ў Багданаве, дзе будуць выстаўлены ў музеі, зал якога знаходзіцца ў будынку Багданаўскага філіяла ДУА «Вішнеўская дзіцячая школа мастацтваў».

Задайте вопрос