Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

16 лістапада ў Івянецкім музеі традыцыйнай культуры праходзілі здымкі праекта тэлевядучай Святланы Бароўскай

17.11.2020

Першы сюжэт прысвечаны ганчарам Івянца і івянецкай фляндроўцы. Аповед пра яе вёў Алег Канстанцінавіч  Капуста. У майстэрні  ганчарства Івянецкага  музея  майстар вытачыў некалькі вырабаў, паказаў і расказаў як выглядае івянецкая фляндроўка, адказаў на шматлікія пытанні вядучай.

Другі сюжэт здымалі ў “Музеі местачковага побыту”. Была запрошана жыхарка Івянца Бабаян Наталля Мечыславаўна з фотаздымкамі 1925-1926 гг, зробленых у маёнтку Вялае сынам Бенедыкта Тышкевіча Янам.

Здымачная група шмат працавала ў Івянцы, здымалі архітэктурныя помнікі, краявіды. Таксама наведалі дом на завулку Куйбышава, дзе знаходзіцца ўнікальны камін, зроблены са старажытнай Івянецкай кафлі.

Паглядзець перадачу можна 28 лістапада 2020 года.

Задайте вопрос