Выстаўка самавараў пачала працаваць ў ДУ “Івянецкі музей традыцыйнай культуры” 08.04.2021 г.
Старадаўні самавар - гэта сімвал сямейнага ачага, утульнасці, сяброўскіх зносін. Ён быў цэнтральным прадметам чаявання, якое з XIX стагоддзя існавала як частка нацыянальнай культурнай традыцыі. Самавар быў неабходны і ў арыстакратычным або купецкім доме, ў карчме ці ў чайнай для небагатага люду.
Радзімай першых рускіх самавараў быў Урал: у сярэдзіне XVIII стагоддзя іх вытворчасць пачалася на Суксунскім заводзе, а ў другой палове XVIII стагоддзя адкрыліся першыя самаварныя фабрыкі ў Маскве і Туле. У 1820-1830-х гадах з'яўляюцца фабрыкі ў іншых расійскіх губернях, у тым ліку Санкт-Пецярбургу і Варшаве.
У камплект да самавары абавязкова прыкладаліся труба, паднос і кубкі - паласкальніцы.
Самавар быў не толькі часткай сервіроўкі чайнага стала, але і важнай часткай афармлення інтэр'еру, і таму ўспрымаўся як рэч мастацкая, як твор дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Каштавалі самавары дорага, таму да сярэдзіны XIX стагоддзя асноўным спажыўцом прадукцыі самаварнай вытворчасці былі людзі заможныя.
На выставе прадстаўлены самавары і начынне для сервіроўкі чайнага стала, канца XVIII - пачатку XX стагоддзя з фондаў Івянецкага музея традыцыйнай культуры.
Уся разнастайнасць экспануемых рэчаў знаёміць з разнастайнасцю формаў і прыгажосцю строя самавараў, з прадметамі, якія атачалі самавар на чайным стале і былі абавязковай часткай чаявання.
Для наведвальнікаў супрацоўнікі музея падрыхтавалі невялікі відэафільм пра самавары і цікавую экскурсію.
Наведаць выстаўку можна да канца красавіка 2021 г.