Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Успаміны пра незабыўнае

13.05.2021

Да дня Вялікай пабеды  7 мая ў Івянецкім музеі традыцыйнай культуры адбылося мерапрыемства “Успаміны пра незабыўнае”, сустрэча з аўтарам кнігі “Апаленае вайной дзяцінства” Жаўтком Альфонсам Станіслававічам.

Калі пачалася вайна, аўтару было 5 гадоў, але ўспаміны пра той час не пакідаюць яго і сёння. У час вайны ён жыў у вёсцы недалёка ад Івянца, якую потым спалілі немцы. Давялося быць у Івянецкім гета і толькі выпадковасць дапамагла яму з маці апынуцца на волі. Бачыў здзекі карнікаў над мясцовымі жыхарамі. На сустрэчу былі запрошаны яго сын з сям`ей, а таксама вучні Івянецкай школы.

Задайте вопрос