Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

У Івянецкім музеі традыцыйнай культуры 5 мая пачала працаваць выстаўка “Ручнік на рацэ часу”.

13.05.2021

Беларускі ручнік адносіцца да тых прадметаў народнага мастацтва, якія належаць і мінуламу, і сучаснасці. Папулярнасць яго нязменная, патрэба ў ім адчуваецца і ў нашы дні.

Шмат стагоддзяў карыстаюцца беларусы ручніком. Ткуць яго і расшываюць і сёння, працягваючы ўдасканальваць прыгажосць, над якой працавала мноства папярэдніх пакаленняў.

На выставе прадстаўлены ручнікі майстрых Івянецкага рэгіёну 50-70-х гадоў XX стагоддзя, калекцыя ручнікоў народнага майстра Беларусі ткачыхі Сасонка Марыі Ксавераўны. Адзін з самых старэйшых ручнікоў датуецца 1949 годам.

У межах абмену выставамі паміж музеямі Мінскай вобласці экспануецца сучасная копія славутых слуцкіх паясоў, якія дакладна паўтараюць гістарычныя першаўзоры.

Задайте вопрос