Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Івянец – горад майстроў

28.05.2021

Квэст пад такой назвай зацікавіў выпускнікоў 4 – х класаў Івянецкай сярэдняй школы. У апошнія дні навучальнага года тры класы наведалі музей, каб даведацца пра масцеравіты івянецкі лад жыцця.

У экспазіцыі музея дзеці шукалі літары, якія пазней склаліся ў слова “ІВЯНЕЦ”.

Майстар - ганчар спецыяльна для гасцей вытачыў збанок, і падараваў пано – аснову і збаночак, які падвесілі да пано.

Дзеці адгадвалі загадкі і дабавілі да пано цацку – свістульку і драўляны свісток.

Ткачыха паказала, як вырабіць льняную нітку і выткаць ручнік – абярэг, расказала пра лялькі – абярэгі і падаравала ляльку – анёлка.

Так вучні пазнаёміліся з івянецкімі традыцыямі і рамёствамі, самі сабралі прыгожае пано, якое падарылі любімым настаўнікам.

Задайте вопрос