У суботу, 25 сакавіка 2017 года, Івянецкі музей традыцыйнай культуры праводзіць інтэрактыўна забаўляльную праграму "Гуканне вясны".
Гуканне вясны – самае жыццярадаснае і кранальнае беларускае свята. Незвычайны натуральны і яскравы народны звычай сустрэчы прыгажунні-вясны. Абрад, дзе няма дакладнага плана дзеяння, а галоўнае – спяваць і радавацца жыццю.
Вас у гэты дзень чакаюць:
- загукальныя спевы і веснавыя карагоды,
- майстар-класы па вырабе птушак,
- закліканне птушак, ушаноўванне дрэў, вогнішча,
- частаванне крупнікам, печывам,
- традыцыйныя гульні, танцы, дужанкі, анімацыя.



