Івянецкі музей традыцыйнай культуры праводзіць новую ўнікальную акцыю: кожны, хто мае дачыненне да івянецкага краю, мае магчымасць выставіць свае творчыя работы ў музеі.
Да ўдзелу ў акцыі запрашаюцца ўсе, хто займаецца творчасцю. Для гэтага трэба прынесці ў музей свае работы на час правядзення выстаўкі, якая пачне сваю работу ў Івянцы ў чацвер, 18 мая 2017 года, у Міжнародны Дзень музеяў.
Работы могуць быць выкананы ў любой тэхніцы і будуць прымацца да 9 мая 2017 года.
Давайце пакажам сабе і ўсяму свету, што мы - творчая нацыя!
Дадатковая інфармацыя па тэл. 8-01772-53541, 8-029-563-84-93.



