20 мая ў Івянецкім музеі традыцыйнай культуры адбылося адкрыццё выставы "Фарбы душы". Яна будзе дзейнічаць да 20 ліпеня.
Да ўдзелу ў выставе запрашаліся ўсе, хто займаецца творчасцю. На папанову музея адкрыць сваю душу і паказаць свае творчыя работы адгукнуўся 21 аўтар. Сярод тых, хто пажадаў ўдзельнічаць у выставе - Валянцiна Лапа, Веранiка Нячаева, Леанарда Капуста, Вiктар і Ян Ярэські, Яна Адамович, Наталля Грамыка, Таццяна, Людмiла і Мiкола Задрэйкі і іншыя.
Пампезнасці выставе надалі вучні мясцовай школы, якія прачыталі вершы івянчан пра Івянец і не толькі.
Адкрыццё выставы было прымеркавана да Міжнароднага дня музеяў.



