ДУ “Івянецкі музей традыцыйнай культуры” прапануе сваім гасцям музейную праграму “Лепім самі”.
Традыцыі лепкі, майстэрства, творчасць і эстэтычная асалода – гэта тое, што атрымліваюць наведвальнікі пад час удзелу ў майстар – класе.
На гэты раз школьнікі з Гомеля, якія адпачываюць у санаторыі "Налібоцкая пушча", не толькі пазнаёміліся з экспазіцыяй музея, майстэрнямі, але і далучыліля да традыцыйнага івянецкага рамяства. Свае работы разам з прыемнымі ўражаннямі дзеці павезлі дадому.



