Праграма ўключае наведванне музея і майстэрань, частаванне івянецкімі цукеркамі і блінцамі з гарбатай. Незабыўным для настаўнікаў мінскай гімназіі стаў час, праведзены разам з Касяй Радзівілавай.
Кацярына Пятроўна распавяла гасцям аб старадаўніх інструментах (дуда, ліра, гуслі, скрыпка), зачаравала спявамі і закружыла ў танцах.



