Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Выстава “Героі выходзяць з ценю”

22.11.2017

У ДУ “Івянецкі музей традыцыйнай культуры “ прайшла  выстава “Героі выходзяць з ценю”,  прысвечаная   памяці выбітных дзеячаў беларускай гісторыі XVIII ст., сярод якіх і ураджэнец Івянецкай зямлі Станіслаў Багушэвіч-Мінькоўскі (1751-1817). Прадстаўлены  27 графічных прац мастака Алеся Родзіна.

Адкрыццё выставы -імпрэзы прайшло  ў надзвычай цёплай атмасферы. Было вельмі прыемна бачыць , што цікавасць да тэмы ёсць у вялікай колькасці жыхароў Івянецкай зямлі! Пасля вітальных словаў і прадстаўлення ўдзельнікаў мерапрыемства дырэктарам музея  Валянцінай Адамовіч, выступілі арганізатары і аўтары выставы - Алесь Родзін (мастак і аўтар прац) і Зьміцер Юркевіч (рэйтаназнаўца, "гістарычны кансультант" Алеся Родзіна). 
Пасьля невялічкай прадмовы сабраўшымся быў паказаны дакументальны фільм Уладзіміра Бакуна "Тадэвуш Рэйтан. Беларускі Дон-Кіхот" (АНТ). За чым распачалася невялічкая лекцыя (З.Ю.),пад час якой выкрываліся хібы, міфы "рэйтаназнаўства", а таксама было расказана. аб жыццёвым лёсе Станіслава Багушэвіча-Мінькоўскага, ураджэнца Івянецкай зямлі.
Не абыйшлося без дыскусій і  цікавых успамінаў.
Прагучалі і прапановы распачаць працэс ушанавання памяці С. Б-М. на роднай яму зямлі. 

Задайте вопрос