Пад знакам святла. Так называецца выстаўка абразоў і арнатаў, якая пачала працаваць у Івянецкім музеі традыцыйнай культуры напрыканцы лістапада 2017 г. Прадстаўлены 19 абразоў рускай школы іканапісу 19 ст. і 3 арнаты з калекцый музея. Выстаўка будзе працаваць да канца студзеня 2018 г.



