15 лютага 2018 г. у ДУ “Івянецкі музей традыцыйнай культуры” прайшла імпрэза да 210-годдзя з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча “Рамантык з Люцінкі”.
Прысутнічалі школьнікі дзявятых класаў Івянецкай школы, мясцовыя жыхары.
Выставу кніг В. Дуніна-Марцінкевіча падрыхтавалі супрацоўнікі бібліятэкі.
У пачатку быў паказаны фільм “Вядомыя беларусы. В.Дунін-Марцінкевіч”, у якім ўзгаданы асноўныя вехі жыцця юбіляра.
Ганаровым госцем запрошаны даследчык творчасці В.Дуніна – Марцінкевіча, літаратуразнаўца Язэп Янушкевіч. Ён распавёў пра найбольш цікавыя архіўныя знаходкі, пра невядомыя факты з біяграфіі класіка беларускай драматургіі, адказаў на шматлікія пытанні.
Гучалі вершы Дуніна-Марцінкевіча ў выкананні вучняў 6 класа мясцовай школы, якіх падрыхтавала былая настаўніца Л.У.Страчынская. Валерый Мазура па-мастацку выканаў аповед Генадзя Равінскага "Ой, рэчанька-рэчанька”.
Закончылася імпрэза песняй у выкананні Л.У.Страчынскай.



