Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Нашы слаўныя землякі.

06.03.2018

 

    У Год малой радзімы (2018 г.) ДУ “Івянецкі музей традыцыйнай культуры”  прэзентуе праект “Нашы слаўныя землякі”.

    Першы этап – збор матэрыялаў пра івянчан, іх дасягненні і подзьвігі, пра дабрачыннасць і шматгадовую працу.

   У ліку першых, хто адклікнуўся былі Яўгенія Фёдараўна Гольдшмідт і Наталля Аляксандраўна Салаўёва. Іх бацькі ваявалі на франтах Вялікай Айчыннай вайны, у мірны час працавалі на кіруючых пасадах: Гольдшмідт Фёдар Лазаравіч – дырэктарам Івянецкага дома – інтэрната, Салаўёў Аляксандр Міхайлавіч – дырэктарам школы, пасля дырэктарам вучэбна – вытворчага камбіната.

    Узнагароды, граматы і дыпломы, фотаздымкі і асабістыя рэчы папоўнілі фонды музея. 

    Супрацоўнікі музея плануюць  правесці выстаўкі і арганізаваць мерапрыемствы ў гонар кожнага нашага земляка.

     Спадзяёмся, што наш праект  зацікавіць івянчан і жыхароў ваколіц і мы разам зробім вялікую працу па захаванню Памяці герояў нашай малой радзімы.

Задайте вопрос