У Год малой радзімы (2018 г.) ДУ “Івянецкі музей традыцыйнай культуры” прэзентуе праект “Нашы слаўныя землякі”.
Першы этап – збор матэрыялаў пра івянчан, іх дасягненні і подзьвігі, пра дабрачыннасць і шматгадовую працу.
У ліку першых, хто адклікнуўся былі Яўгенія Фёдараўна Гольдшмідт і Наталля Аляксандраўна Салаўёва. Іх бацькі ваявалі на франтах Вялікай Айчыннай вайны, у мірны час працавалі на кіруючых пасадах: Гольдшмідт Фёдар Лазаравіч – дырэктарам Івянецкага дома – інтэрната, Салаўёў Аляксандр Міхайлавіч – дырэктарам школы, пасля дырэктарам вучэбна – вытворчага камбіната.
Узнагароды, граматы і дыпломы, фотаздымкі і асабістыя рэчы папоўнілі фонды музея.
Супрацоўнікі музея плануюць правесці выстаўкі і арганізаваць мерапрыемствы ў гонар кожнага нашага земляка.
Спадзяёмся, што наш праект зацікавіць івянчан і жыхароў ваколіц і мы разам зробім вялікую працу па захаванню Памяці герояў нашай малой радзімы.



