Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Тэрыторыя дзяцінства

22.05.2018

18 мая 2018 года тэрыторыя Івянецкага музея традыцыйнай культуры на некалькі гадзін ператварылася ў “Тэрыторыю дзяцінства”.

Маршам сустракалі гасцей Кацярына Радзівілава і гурт “Рарог” Івянецкай школы мастацтваў. Вельмі актыўна далучыліся да майстар – класа па танцах навучэнцы івянецкай сярэдняй школы і школы – інтэрната, якія прыйшлі ў музей, каб адзначыць міжнародны Дзень музеяў.

Гасцям была прадстаўлена  выстаўка “Успамін з дзяцінства”, якая створана дзякуючы івянчанам, якія прынеслі ў музей рэчы, што захаваліся з дзяцінства. Гэта не толькі цацкі, а і школьныя прыналежнасці, адзенне, прадметы быту.

Асабліва спадабаліся дзецям гульні, што ладзілі супрацоўнікі музея. Бэрак, мора хвалюецца – раз!, тры – пятнаццаць – дзесяць – дваццаць, класікі – вядомыя з савецкіх часоў.

А на завяршэнне ўсе частаваліся гарбатай з хатняй выпечкай.

Задайте вопрос