Івянецкі музей традыцыйнай культуры часта становіцца пляцоўкай для здымак тэлевізійных сюжэтаў.
У красавіку здымалі сюжэт для праекта “Год малой радзімы” з Віталем Карпановым. Вядоўца Зміцер Баяровіч вучыўся ў майстра Уладзіміра Сасноўскага працаваць на ганчарным станку, знаёміўся з івянецкай керамікай.
У месяцы май мы расказвалі Іне Пілевіч пра івянецкія храмы і паказвалі рэдкія фотаздымкі.
23 чэрвеня 2018 г. Вольга Якубенка здымала рэпартаж для перадачы "Камень, ножницы, бумага".



