19 ліпеня 2018 г. у Івянецкім музеі традыцыйнай культуры віталі сямейную пару з Германіі.
Для іх быў праведзены абрад "залатое вяселле".
Аннелізе і Вільфрыд былі прыемна ўражаны падарункам, які зрабілі для іх супрацоўнікі музея і іх беларускія сябры.
Па традыцыі "залатых" юбіляраў" сустракалі хлебам - соллю і музыкай, асыпалі зернем, каранавалі вянкамі з жыта.
Юбіляры запалілі "залатыя" свечкі на наступныя 50 год сумеснага жыцця. Для "маладых" быў вытачаны гліняны гаршчок, на якім усе прысутныя напісалі свае імёны і пажаданні. А на развітанне ўсе разам спелі "Сто лят!".



