З 25 верасня па 15 кастрычніка 2018 г. дзяржаўная ўстанова “Івянецкі музей традыцыйнай культуры” праводзіць музейна – педагагічны занятак “Матулін куфар”.
Першымі ўдзельнікамі занятку сталі навучэнцы 8 класа Івянецкай сярэдняй школы, класны кіраўнік Субач Ганна Браніславаўна.
З цікавасцю яны пазнаёміліся з ткацтвам як відам народнай творчасці, паспрабавалі самі ткаць. Этнаграфічная выстаўка “Ткацтва” перанесла наведвальнікаў у тыя часы, калі людзі ўсё рабілі сваімі рукамі. Рэфрэнам гучалі словы паэмы Ларысы Геніюш “Куфар”.А далей была гульнёвая праграма і фатаграфаванне на фоне посцілкі (раней гэта лічылася раскошай!).
Мерапрыемства падрыхтавана да Дня пажылых людзей (1 кастрычніка) і Дня маці (14 кастрычніка).
Кошт – 1 рубель на чалавека (група да 20 чалавек).
Тэл. для даведак: 63541, 53583, +375295638493



