Так называецца выстаўка, якую зладзілі ў Івянецкім музеі традыцыйнай культуры старшыня Беларускага рэспубліканскага грамадскага аб’яднання калекцыянераў Суднік Іосіф Уладзіміравіч і скульптар Калясінскі Валерый Францавіч. На выстаўцы прадстаўлены манеты і банкноты, дакументы, кнігі і газеты, якія расказваюць пра жыццё Польшчы за апошнія 100 гадоў.
Адкрыццё выстаўкі адбылося 23 лістапада 2018 г. Прысутнічалі аўтары выстаўкі, мясцовая інтэлігэнцыя, члены ГА “Саюз палякаў на Беларусі”. Наведаць выстаўку можна да канца снежня 2018 г.



